.

Людміла Бржазоўская

Балетмайстар-рэпетытар

Народная артыстка Беларусі  (1975)


Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча (педагогі Ніна Младзінская, Ірына Савельева).
З 1966 г. – артыстка балета Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. Першай значнай работай на сцэне тэатра стала партыя Сальвейг у балеце “Пер Гюнт” (1967). Падчас працы над спектаклямі “Рамэа і Джульета” (1970) і “Трыстан і Ізольда” (1971) нарадзіўся творчы дуэт з Юрыям Траянам.
У 1970 г. стажыравалася ў Ленінградскім тэатры оперы і балета імя Кірава ў Наталлі Дудзінскай.
У 1987 годзе скончыла факультэт харэаграфіі Мінскага інстытута культуры.
З 1997 г. – педагог-рэпетытар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Народная артыстка Беларусі  (1975)


РЭПЕРТУАР

З 1969 па 1988 г.г. выконвала вядучыя партыі ў балетах “Пасля балю”, “Лебядзінае возера”, “Спартак”, “Раймонда”, “Бахчысарайскі фантан”, “Дон Кіхот”, “Спячая прыгажуня”, “Сільфіда”, “Жызэль”, “Шапэніяна”, “Пахіта”, “Фестываль кветак у Чынзана” і інш.
Была першай, хто выконваў партыі Кармэн, Евы, Нэле, Фрыгіі, Машы, Каханай у спектаклях “Кармэн-сюіта”, “Стварэнне свету”, “Ціль Уленшпігель”, “Спартак”, “Шчаўкунок”, “Карміна-Бурана”, створаных на беларускай сцэне Валянцінам Елізар’евым.


ГАСТРОЛІ

Індывідуальна і з калектывам тэатра гастралявала ў Турцыі, Венгрыі, Фінляндыі, Польшчы, Італіі, Чэхаславакіі, Ліване, Іарданіі, Іраку, Сірыі, Кувейце, Манголіі, Румыніі, Індыі, Сінгапуры, на Кіпры і т.д.


 

Партнёры