Вячаслаў Чарнуха-Воліч

Дырыжор


Біяграфія

У 1994 годзе скончыў аддзяленне оперна-сімфанічнага дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас прафесара, народнага артыста Расіі Г. Праваторава), у 1996 годзе – магістратуру акадэміі (кіраўнік – прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі А. Анісімаў).·
З 1994 года – дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 2003 года па ліпень 2004 года – галоўны дырыжор тэатра.
У 2009 годзе за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і мастацтва ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, у 2010 годзе – спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за вялікі асабісты ўклад у адраджэнне старадаўняй беларускай музыкі, пастаноўку оперы Я. Д. Голанда “Чужое багацце нікому не служыць”.


РЭПЕРТУАР

Дырыжор-пастаноўшчык опер "Турандот" Дж. Пучыні (2000), "Барыс Гадуноў" М. Мусаргскага (2001 г.), "Юбілей" С. Картэса (2002 г.), "Сіняя Барада і Яго жонкі" В. Капыцько (2006 г.), “Чужое багацце нікому не служыць” Я. Д. Голанда (2009); балетаў "Кругаверць" А. Залётнева (1997), "Пацалунак феі" І. Стравінскага (1999 г.), "Тыль Уленшпігель" Я. Глебава (2004).
Удзельнічаў у  пастаноўках: В.А. Моцарт – "Дон Жуан", Дж. Вердзі – "Травіата", "Трубадур", "Атэла" і "Набука", Дж. Пучыні – "Багема", Р. Леанкавала – "Паяцы", Г. Даніцэці – "Лючыя дзі Ламермур", М. Мусаргскі – "Хаваншчына", А. Барадзін – "Князь Ігар", А. Глазуноў – "Раймонда", І. Стравінскі – "Жар-птушка", А. Мдзівані – "Страсці ("Рагнеда").
У рэпертуары:
оперы – "Баль-маскарад", "Дон Карлас", "Рыгалета" і "Аіда" Дж. Вердзі, "Тоска" Дж. Пучыні, "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні, "Кармэн" Ж. Бізэ, "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага, "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана, "Чужое багацце нікому не служыць" Я. Д. Голанда.
балеты – "Вясна свяшчэнная" і "Жар-птушка" І. Стравінскага, "Раймонда" А. Глазунова, "Бахчысарайскі фантан" А. Асаф’ева,  "Страсці" А. Мдзівані і інш.


 

Партнёры