.

Алег Лясун

Дырыжор


Біяграфія

Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе фартэпіяна (выпуск 1996 года, клас В. Н. Нехаенка) і па спецыяльнасці “оперна-сімфанічнае дырыжыраванне” (выпуск 2002 года, клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь М. С. Калядкі).

Сваю прафесійную дзейнасць у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь Алег Лясун пачаў у 1996 годзе ў якасці канцэртмайстра па класе вакала. З 1999 па 2011 гг . Алег Лясун — дырыжор НАВТ оперы і балета РБ. У Вялікім тэатры маэстра выступіў у якасці дырыжора-пастаноўшчыка спектакляў "Беласнежка і сем гномаў " Б. Паўлоўскага, "Пахіта" (гранд-па) Л. Мінкуса, "Шапэніяна" на музыку Ф. Шапэна, "Макбет" В. Кузняцова , Г. Даніцэці "Рыта", “Кафейная кантата” І. С. Баха.

З 2001 года і па цяперашні час маэстра супрацоўнічае з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь.

У 2003-2005 гг. Алег Лясун займаў пасаду галоўнага дырыжора аркестра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Запісы музычных твораў розных жанраў, створаныя пад кіраўніцтвам маэстра знаходзяцца ў фондах Беларускага радыё. У 2004-2005 гг. Алег Лясун супрацоўнічаў з Растоўскім дзяржаўным музычным тэатрам, дырыжыраваў спектаклямі "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні і "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага. У 2006-2008 гг. Алег Лясун — дырыжор, в. а. галоўнага дырыжора Дзяржаўнага камернага музычнага тэатра "Санктъ-Петербургъ Опера" пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі Ю. І. Аляксандрава, дзе ў якасці музычнага кіраўніка паставіў спектаклі "Лючыя дзі Ламермур" Г. Даніцэці, "Сястра Анжаліка" і "Джані Скікі" Дж. Пучыні, "Гульцы-1942" і "Антыфармалістычны раёк" Д. Шастаковіча. У 2009 годзе Алег Лясун быў запрошаны Франка-амерыканскай вакальнай акадэміяй FAVA (г. Перыга, Францыя) для працы над аперэтай "Арфей у пекле" Ж. Афенбаха (дырыжор-пастаноўшчык).

З 2010 з'яўляецца музычным асістэнтам фестывалю Tirolerfestspille Erl (Аўстрыя).

У 2011-2013 гг . з'яўляўся галоўным дырыжорам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

З 2013 года — дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

У 2014 годзе ажыццявіў пастаноўку балета "Лаўрэнсія" А.Крэйна на сцэне Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

оперы
"Севільскі цырульнік" Дж.Расіні
"Вяселле Фігара" і " Дон Жуан" В. А.Моцарта
"Лючыя дзі Ламермур" Г.Даніцэці
"Трубадур", "Травіята", "Набука", "Рыгалета" Дж.Вердзі
"Кармэн" Ж.Бізэ
"Іаланта" і "Яўген Анегін" П.Чайкоўскага
"Паяцы" Р.Леанкавала
"Турандот" , "Тоска", "Джані Скікі", "Сястра Анжаліка", "Мадам Батэрфляй" Дж.Пучыні;
"Тангейзер", "Парсіфаль", "Лятучы галандзец" Р.Вагнера.

балеты
"Эсмеральда" Ц.Пуні
"Марная засцярога" Л.Герольда
"Жызэль" А.Адана
"Дон Кіхот" Л. Мінкуса
"Сон у летнюю ноч" Ф. Мендэльсона
"Лебядзінае возера" і "Шчаўкунок" П.Чайкоўскага
"Балеро" М. Равеля
"Жар-птушка" і "Пацалунак феі" І.Стравінскага
"Кармэн-сюіта" Ж. Бізэ — Р.Шчадрына
"Карміна бурана” К.Орфа
“Страсці” ("Рагнеда") А.Мдзівані.


ГАСТРОЛІ

Гастраляваў у Бельгіі, Германіі, Егіпце, Іспаніі, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Швейцарыі, Швецыі і іншых краінах.

Удзельнік майстар-класаў Таццяны Гайдамовіч (1996 г., камерны ансамбль), Джорджа Меервайна (1997, летнія курсы па камерным ансамблі, Германія), Рудольфа Бухбіндэра (1998 г., майстар-клас ігры на фартэпіяна, Цюрых, Швейцарыя), Курта Мазура (2002 г., дырыжыраванне, Вроцлаў, Польшча), Васіля Сінайскага і Юрыя Сіманава (2007 г., дырыжыраванне, Санкт-Пецярбург, Расія), Густава Куна (2013 г., дырыжыраванне, Эрль, Аўстрыя).

Удзельнік Міжнароднага фестывалю “Беларуская музычная восень” (2006 г., з аркестрам Белтэлерадыёкампаніі), Опернага фестывалю Dalhalla у Швецыі (2008 г., “Мадам Батэрфляй” з тэатрам "Санктъ-Петербургъ Опера"), Міжнароднага фестывалю імя М.Глінкі ў Смаленску (2009 г., з аркестрам Белдзяржфілармоніі), Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета (2010 г., з аркестрам Белдзяржфілармоніі).


 

Партнёры