Георгій Карант

Канцэртмайстры оперы

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь


Выпускнік Азербайджанскай дзяржаўнай кансерваторыі (1971, клас народнага артыста Азербайджана, прафесара Р.Атакішыева).
З 1975 годзе – канцэртмайстар оперы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. У 1990 годзе ўдастоены звання «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».

У рэпертуары: оперныя творы Дж.Вердзі, Дж.Пучыні, Дж.Расіні, Г.Даніцэці, Ж.Бізэ, Ш.Гуно, В.А.Моцарта, П.Чайкоўскага, М.Мусаргскага, М.Рымскага-Корсакава, С.Пракоф'ева, Д.Шастаковіча і многіх іншых кампазітараў.

З трупай беларускай оперы гастраляваў у Іспаніі, Германіі, Швейцарыі, Італіі, Ірландыі, Польшчы, Тайландзе, Ганконгу і іншых.

 

Партнёры