МастакI

Аляксандр Касцючэнка

Выпускнік Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Пастаянны ўдзельнік і прызёр усесаюзных і рэспубліканскіх выставак, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь. З 2009 года — галоўны мастак тэатра.
Мастак-пастаноўшчык у акадэмічных драматычных тэатрах імя Я.Купалы і Я.Коласа. З 2001 па 2008 — галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, дзе паставіў спектаклі: "Перад заходам сонца" Г.Гауптмана, "Дзядзькаў сон" Ф.Дастаеўскага, "Свабодны шлюб" Д.Фо, Ф.Рамэ, А.Аверчанкі, Я.Міровіча, "Я веру ў гараскопы" А.Карэліна, "Утаймаванне свавольнай" У.Шэкспіра, "Бег" М.Булгакава, "Васа" М.Горкага, "Валянцінаў дзень" І.Вырыпаева, "Жаніхі" М.Гогаля, "Опера жабракоў" Б.Брэхта.
Аўтар сцэнаграфіі да балетаў "Колазварот" А.Залётнева, "Папялушка" С.Пракоф'ева, "Трыстан і Ізольда" Р.Вагнера, "Зала чакання" А.Хадоскі, "Метамарфозы" І.С.Баха; опер "Набука" Дж.Вердзі, "Тоска" Дж.Пучыні, "Фаўст" А.Г.Радзівіла, "Севільскі цырульнік" Дж.Расіні, "Сівая легенда" Дзм.Смольскага, "Віні-Пух" В.Пятровай, "Сем прыгажунь" К.Караева, "Макбет" Дж.Вердзі.
У 2011 г. ажыццявіў рэканструкцыю сцэнаграфіі выдатнага мастака Я.Чамодурава ў новай пастаноўцы оперы "Аіда" .
У якасці мастака-пастаноўшчыка у 2011 г. працаваў над спектаклем "Стваральніца цуду" У.Гібсана ва Уладзікаўказскім акадэмічным Рускім тэатры імя Я.Вахтангава.
У 2012 годзе мастак-пастаноўшчык оперы "Тоска" Дж. Пучыні ў Башкірскім дзяржаўным тэатры оперы і балета.
У 2012 годзе за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і мастацтва ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Сцэнограф спектакля "Апошнія" па М.Горкаму ва Уладзікаўказскім акадэмічным Рускім тэатры імя Я.Вахтангава (2012 г.), сцэнограф спектакля "Макбет" па У.Шэкспіру ў Віцебскім тэатры імя Я.Коласа (2013 г.).
У 2013 годзе мастак-пастаноўшчык оперы "Севільскі цырульнік" Дж.Расіні ў Самарскім акадэмічным тэатры оперы і балета.