.

Алена Бундзелева

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Дыпламант Рэспубліканскага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Александроўскай (Беларусь, 1991)
Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вакалістаў (КНДР, 2007)


Біяграфія

У 1993 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас прафесара, народнай артысткі Беларусі Т. Н. Ніжнікавай) і адразу была прынята тэатр салісткай оперы. 
У 2008 годзе за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і мастацтва ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.


РЭПЕРТУАР

Іда – "Лятучая мыш"
Паміна -“Чарадзейная флейта”
Нэда – “Паяцы”
Таццяна – “Яўген Анегін”
Віялета – “Травіята”
Марфа – “Царская нявеста”
Фані – “Шлюбны вэксаль”
Графіня – “Вяселле Фігара”
Кобі – “Візіт дамы”
Палавецкая дзяўчына – “Князь Ігар”
Ксенія – “Барыс Гадуноў”
Мікаэла – “Кармэн”
Лю– “Турандот” 
Мімі – “Багема”
Лаўрэта – “Джані Скікі”
Першая жонка – “Сіняя Барада і яго жонкі”
Вераніка – “Горад майстроў”
Дзінь і Бом – “Чароўная музыка”
Алена Іванаўна Папова, удавіца з ямачкамі на шчоках, пані  - "Медведь"
З творчым калектывам “Беларуская капэла” удзельнічала ў пастаноўцы і неаднаразова выконвала партыю Грэтхен у оперы А. М. Радзівіла “Фауст”.


ГАСТРОЛІ

Мае надзвычай багаты рэпертуар, які ўключае ў сябе сольныя партыі ў араторыях і кантатах, рамансы і песні, творы духоўнай музыкі. З’яўляецца пастаянным удзельнікам вакальных канцэртаў на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі, а таксама канцэртных праграм творчага калектыву “Беларуская капэла”. Прымала ўдзел у канцэртнай праграме, складзенай з музычных твораў М. К. Агінскага, якая прагучала ў рамках канферэнцыі “Беларускі гуманіст Францыск Скарына” (Прага, 1996 г.). 

У 2001 годзе з праграмай старадаўняй музыкі гастралявала з камерным аркестрам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь у Швецыі. У 2004 годзе прымала ўдзел у фестывалі опернай музыкі “Бартак + Чайкоўскі” ў г. Мішкальц (Венгрыя). У верасні 2006 года на VIII Міжнародным фестывалі танца і музыкі ў г. Бангкок выконвала партыю Мімі ў спектаклі Дж. Пучыні “Багема” (Тайланд).У складзе опернай трупы тэатра выязджала на гастролі ў Іспанію і Германію.


Партнёры