.

Таццяна Пятрова

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

Лаўрэат конкурсу вакалістаў Міжнароднага хрысціянскага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, Беларусь)
Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вакальнага мастацтва імя Ады Сары (г. Новы Сач, Польшча).


Біяграфія

Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас народнай артысткі Беларусі, прафесара Шыкуновай І.С.). У опернай студыі акадэміі выканала партыі Мікаэлы («Кармэн» Ж.Бізэ), Віялеты («Травіята» Дж.Вердзі), Чыо-Чыо-сан («Мадам Батэрфляй» Дж.Пучыні).
З 2014 года – салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
У 2013 годзе ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.


РЭПЕРТУАР

Іаланта, Таццяна - «Іаланта», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага
Графіня - «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта
Мікаэла - «Кармэн» Ж.Бізэ
Віялета, Аіда - «Травіята», «Аіда» Дж.Вердзі
Чыо-Чыо-сан, Флорыя Тоска -«Мадам Батэрфляй», «Тоска» Дж.Пучыні
Неда -«Паяцы» Р.Леанкавала
Мае разнастайны рэпертуар камернай вакальнай і кантатна-аратарыяльнага музыкі:
«Альбомчык» В.Гаўрыліна
«З яўрэйскай народнай паэзіі» Д.Шастаковіча
Рэквіем Г.Форэ
Рэквіем Дж.Вердзі
Нямецкі рэквіем Й.Брамса
Сімфонія №3 Л.Бетховена
«Карміна Бурана» К.Орфа
«Месія» Г.Гендэля
«Магніфікат», «Страсці па Матвею», «Страсці па Іаану» І.С.Баха і інш.


ГАСТРОЛІ

З сольнымі канцэртамі выступае ў Беларусі і за мяжой. Неаднаразова прымала ўдзел у канцэртах з сімфанічнымі аркестрамі Беларускай дзяржаўнай філармоніі і Белтэлерадыёкампаніі, Дзяржаўным камерным хорам, Дзяржаўнай харавой капэлай Рэспублікі Беларусь.
Гастраліравала з такімі музычнымі калектывамі, як Калінінградскі камерны аркестр (Расія), Балгарскі сімфанічны аркестр (Балгарыя), Сімфанічны аркестр Саратаўскай філармоніі (Расія), Аркестр радыё і тэлебачання г. Кіева (Украіна), Кішынёўскі філарманічны аркестр (Малдова). Выступала на найбуйнейшых сцэнах еўрапейскіх канцэртных залаў у Іспаніі, Партугаліі, Бельгіі, Італіі, Францыі, Германіі.


 

Партнёры