.

Таццяна Траццяк

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

 Дыпламант Міжнародных конкурсаў ім. Харыклей Даркле (Румынія, Брайла, 1997 і 1999 гг.)
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.08.2014 №386 за высокае прафесійнае майстэрства і выдатныя дасягненні ў развіцці культуры ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.


Біяграфія

Выпускніца Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па спецыяльнасцях фартэпіяна – клас дацэнта Т.Валадзько (асістэнтуры-стажыроўкі – клас народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, прафесара І.Алоўнікава) і акадэмічныя спевы (і магістратура) – клас заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, прафесара Л.Колас. З 1993 года, дэбютаваўшы на сцэне тэатра ў партыі Брыгіты ў прэм'ерным спектаклі "Іаланта" П.Чайкоўскага, выступала ў спектаклях і канцэртах тэатра.
З 1997 года – салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
У 2001 годзе на сусветнай прэм'еры оперы С.Картэса "Юбілей" у Салатурне (Швейцарыя) выканала партыю Таццяны Аляксееўны, у 2005 годзе – упершыню ў Беларусі на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі выканала монаоперу М.Тарывердзіева "Чаканне". У 1998 годзе выканала партыю сапрана на сусветнай прэм'еры кантаты Л.Гамберыні "Ганна Франк" і ўдзельнічала ў запісе кантаты на CD (выпушчаны ў Мілане ў 1999 годзе). У 2002 годзе за высокія творчыя дасягненні ўзнагароджана Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у 2008 годзе – Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.


РЭПЕРТУАР

Аiда - "Aiда"
Сюзана – "Вяселле Фігара" 
Паміна – "Чароўная флейта" 
Цэрліна – "Дон Жуан" 
Віялета – "Травіата" 
Леанора – "Трубадур" 
Лю – "Турандот"
Мімі і Мюзета – "Багема" 
Разіна – "Севільскі цырульнік" 
Лючыя – "Лючыя дзі Ламермур"
Рыта – "Рыта, ці Пірацкі трыкутнік"  
Мікаэла – "Кармэн" 
Першая жонка – "Сіняя Барада і Яго жонкі" 
Таццяна – "Яўген Анегін", 
Прылепа – "Пікавая дама" 
Марфа – "Царская нявеста" 
Эма – "Хаваншчына" 
Лаурэта і Нэла – "Джані Скікі"
Ксенія – "Барыс Гадуноў"
Палавецкая дзяўчына – "Князь Ігар"
Брыгіта – "Іаланта"
Таццяна Аляксееўна – "Юбілей"
Лізета – "Кававая кантата"
Прынцэса – "Чароўная музыка"
Партыі саліруючага сапрана ў Рэквіеме Дж. Вердзі, "Карміна Бурана" К. Орфа і інш.


ГАСТРОЛІ

Прымала ўдзел у оперных фестывалях у Салатурне, Клайпедзе (Літва), Сігулде (Латвія), Моншау (Германія), дзе выконвала партыі Леаноры і Мікаэлы. Па запрашэнні Клайпедскага музычнага тэатра выступала ў партыі Віялеты; па запрашэнні Бакінскага тэатра оперы і балета выступіла ў партыі Леаноры ў оперы "Трубадур" Дж.Вердзі. У 2002 годзе па запрашэнні П'ера Кардэна ўдзельнічала ў Днях беларускай культуры ў Францыі. У 2006 годзе з поспехам выканала партыі Леаноры і Мюзеты на Міжнародным фестывалі музыкі і танца ў Бангкоку (Тайланд).
Таццяна Траццяк вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у Беларусі і за мяжой. З беларускімі, літоўскімі, балгарскімі і расійскімі сімфанічнымі аркестрамі выконвала партыі саліруючага сапрана ў Рэквіеме В.А.Моцарта, 9-й сімфоніі Л.ван Бетховена, кантаце "Карміна Бурана" К.Орфа, араторыях "Месія" Г.Ф.Гендэля і "Стварэнне свету" Й.Гайдна ў Швейцарыі, Германіі, Францыі, Іспаніі, Літве. З праграмай з твораў Іагана Штрауса з аркестрамі Расіі, Украіны і Балгарыі выступала на знакамітых сцэнах Італіі, Іспаніі, Аўстрыі, Швецыі.
У 2006 годзе па ініцыятыве Таццяны Траццяк створаны струнны квінтэт "Серэнада" ў складзе артыстаў аркестра тэатра оперы і балета. З тых часоў квінтэт паспяхова выступае на розных канцэртных пляцоўках Беларусі, як з сольнымі праграмамі, так і з вядучымі салістамі тэатра.
У складзе трупы тэатра гастраліравала ў Тайландзе, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Венгрыі, Польшчы, Вялікабрытаніі.


 

Партнёры