Вялікі Тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь Вялікі Тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь Нацыянальны Акадэмічны Вялікі Тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь

Маргарыта Ляўчук

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

Трэцяя прэмія Міжнароднага вакальнага конкурсу ў Балашысе (Расія) (2011)
Дыпламант Міжнароднага конкурсу імя Станіслава Манюшкі ў Мінску сярод маладых вакалістаў (2014)
Прыз глядацкіх сімпатый і Спецыяльны прыз прафесара Ханса-Йоахіма Фрая Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў (2016)
Прыз глядацкіх сімпатый Міжнароднага конкурсу маладых оперных спевакоў Klaudia Taev ў Пярну (Эстонія) (2017)


Біяграфія

Скончыла Брэсцкі музычны каледж імя Рыгора Шырмы па спецыяльнасці «Харавое дырыжыраванне».
У 2016 скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі ў Мінску (аддзяленне оперных салістаў, клас дацэнта Людмілы Шчарбаковай).
З 2012 года Маргарыта Ляўчук выступае ў канцэртах і спектаклях Музычнага Дома «Класіка», прычым не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Літве, Польшчы, Францыі і Германіі.
З 2016 года Маргарыта Ляўчук – артыстка стажорскай групы Вялікага тэатра Беларусі.
З 2017 году – салістка Вялікага тэатра Беларусі.

З 2015-га спявачка бярэ ўдзел у майстар-класах Крысціяна Манзоні, Калудзія Калудава, Лашы Нікабадзэ, Акселя Эйверарта, Надзеі Кучар.
У 2016-м Маргарыта дэбютавала як кінаактрыса ў фільме «Ангел-xранитель» (роля спявачкі Элен). У яе выкананні ў карціне прагучалі дзве оперныя арыі.
Маргарыта Ляўчук выступае з ансамблямі і аркестрамі: «Кантабіле», Partita, MuzzicDom Orchestra, «Камерныя салісты Мінска», Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Сімфанічны аркестр Брэсцкага тэатра, Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі, Гарадскі аркестр Бад-Кісінгена.


РЭПЕРТУАР

Царыца ночы – "Чароўная флейта"
Барбарына – "Вяселле Фігара"
Віялета – "Травіята"


 

Партнёры