.

Ілля Сільчукоў

Барытоны

Даты найбліжэйшых спектакляў

Лаўрэат міжнародных конкурсаў, сярод якіх:
ХХІ Міжнародны конкурс вакалістаў ім. М.Шнайдэр-Трнаўскага (Славакія, г.Трнава, 2010 г.) – I прэмія
I Міжнародны конкурс вакалістаў ім. М.Магамаева (Расія, г.Масква, 2010 г.) – I прэмія
XXX Міжнародны конкурс вакалістаў ім. Х.Бельведэра (Аўстрыя, Вена, 2011 г.) – дыпламант, уладальнік Belvedere Preis і Helikon Preis


Біяграфія

Нарадзіўся ў 1982 г. у г. Мінску.
У 2000 годзе з адзнакай скончыў Рэспубліканскі комплекс гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па спецыяльнасці "харавое дырыжыраванне" (клас дацэнта Л.Шымановіч). У 2002 – вакальнае аддзяленне Мінскага музычнага вучылішча ім. М.Глінкі (клас А.Мурзіча).
У 2005 годзе скончыў вакальнае аддзяленне, у 2007 – асістэнтуру-стажыроўку Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас дацэнта, народнага артыста Беларусі П.Рыдзігера).
У 2011 прайшоў стажыроўку Young Singers Program Зальцбургскага музычнага фестывалю (Зальцбург, Аўстрыя).
З 2005 года – саліст Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Анегін – "Яўген Анегін"
Роберт – "Іаланта"
Жорж Жэрмон – "Травіята"
Мізгір – "Снягурачка"
Іван-Каралевіч – "Кашчэй Бессмяротны"
Маралес – "Кармэн"
Прамоўца – "Чароўная флейта"
Фіарэла – "Севільскі цырульнік"
Саліруючы барытон – "Карміна Бурана"
Бэн – "Чалавечы голас"
Паэт – "Спачатку музыка, потым словы"
Ялецкі – "Пікавая дама"


ГАСТРОЛІ

У 2007 г. выканаў партыю Атанаэля ў оперы "Таіс" Ж.Массне ў рамках Пярнускага опернага фестывалю Promfest-2007 (дырыжор Э.Пекх, рэжысёр М.Мурдмаа).
Лаўрэат трох Гранд-прэмій Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2008, 2009, 2010 гг.).
У 2010 г. на сцэне Славацкай Нацыянальнай оперы выканаў партыю Валянціна ў оперы "Фаўст» Ш.Гуно (дырыжор Р.Штур).
У 2011 сумесна з Мюнхенскім бахаўскім хорам выканаў партыю барытона ў кантаце «Карміна Бурана» К.Орфа на адкрыцці фестывалю MusicErlebnis-2011 (дырыжор Х.-Й.Альбрехт).
У 2012 г. удзельнічаў у пастаноўцы оперы "Севільскі цырульнік" Дж.Расіні на сцэне Рымскай оперы ў партыі Фіарэла (дырыжор Б.Кампанэла, рэжысёр Р.Капуча).
У 2013-2014 гг. прыняў удзел у шэрагу творчых праектаў, прысвечаных 200-годдзю Дж.Вердзі. Выканаў партыю Жоржа Жэрмона ў пастаноўках оперы "Травіята" ў Нацыянальнай оперы "Эстонія" (у рамках фестывалю "Viva Verdi!"), Тэатры імя Яначэка ў Брно (у рамках Міжнароднага фестывалю Вердзі), тэатры "Опера і філармонія Падляска" ў Беластоку (прэм'ерныя паказы, рэжысёр Р.Скалмоўскі).




Партнёры