.

Андрэй Валенцій

Бас

Даты найбліжэйшых спектакляў

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2016)
Узнагароджан медалью Францыска Скарыны (2013)

 


Біяграфія

Скончыў Чарнігаўскае музычнае вучылішча імя Л. М. Равуцкага па класе трубы (1992), Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава па класе вакала прафесара Георгія Селязнёва (2001) і аспірантуру (2003). Займаўся вакалам пад кіраўніцтвам Уладзіміра Турца і Любові Крыжаноўскай. У 2001 годзе ўдзельнічаў у майстар-класах Уладзіміра Атлантава. 
З 1997 года пачаў выступаць у спектаклях Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі. 
З 2005 года, пасля дэбюту ў партыі Мусаргскага ў оперы Л. Дзесятнікава "Дзеці Разэнталя" – запрошаны саліст Вялікага тэатра Расіі. У рэпертуары саліста – каля 20 басовых партый. 
Выступаў пад кіраўніцтвам дырыжораў А. Вядзернікава, Ю. Цемірканава, У. Федасеева, М. Растраповіча, У. Чарнушэнкі, Ю. Башмета, М. Плятнёва і інш. З сольнымі канцэртамі выступаў у залах Маскоўскай і Санкт-Пецярбургскай філармоній, Крамлёўскім палацы, КЗ "Расія", гастраляваў у Францыі, Германіі, Велікабрытаніі, Бельгіі. У 2002 годзе ў складзе трыо басоў з Барысам Штокалавым і Яўгенам Несцярэнкай выступіў у Маскоўскай міжнароднай хаце музыкі з праграмай рускага раманса.
З Нацыянальным акадэмічным аркестрам народных інструментаў імя М. П. Осіпава запісаў сольны дыск "Папулярныя рамансы і песні".
З 2009 года – саліст Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь. 


РЭПЕРТУАР

Захарыя – "Набукка"
Грэмін – "Яўген Анегін"
Дон Базіліо – "Севільскі цырульнік"
Сабакін – "Царская нявеста"
Радамес - "Аіда"
Галіцкi - “Князь Ігар”
Цiмур  - "Турандот"
Зарастра – "Чароўная флейта"


 

Партнёры