Оперная трупа

Алена Золава


Біяграфія

У 2008 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас народнай артысткі Беларусі, дацэнта Ірыны Шыкуновай).
Прымала ўдзел у майстар-класах Францішка Хамера (барочная музыка; Аўстрыя, 2005 г.), Драгаміра Ненава (оперная драматургія; Балгарыя, 2006 г.), Александрыны Мілчавай (школа вакалу; Балгарыя, 2006 г.).
У 2009 годзе скончыла магістратуру (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Віктара Скорабагатава).
З 2008 года – салістка тэатра.


РЭПЕРТУАР

Кася – “Чужое багацце нікому не служыць”
Барбарына – “Вяселле Фігара”
Дзынь – “Чароўная музыка”
Іаланта – "Іаланта"
Другая дама – "Чарадзейная флейта"
Ганна – "Набука"
Эма – "Хаваншчына"
Купава – "Снягурачка"
Жрыца – "Аіда"
Таццяна – "Яўген Анегін"
Ірына – "Сівая легенда"
Трус – "Віні-Пух і ўсе, усе, усе..."
Галатея – "Метамарфозы"
Марфа – "Царская нявеста"