У 2015 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «Спевы» (педагог – народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, дацэнт Э.Пелагейчанка).
З 2015 года – саліст Вялікага тэатра Беларусі.
У 2018 г. – уладальнік гранд-прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Першы філістымлянін – "Самсон і Даліла"
Шляхціц – "Дзікае паляванне караля Стаха"
Альфрэд – "Лятучая мыш"
Малькольм – "Макбет"
Альфрэд – "Травіята"
Рудольф – "Багема"
Лыкаў – "Царская нявеста"
Трыке – "Яўген Анегін"
Вадэмон – "Іаланта"
Ванечка – "Доктар Айбаліт"
Партыя саліруючага тэнара ў кантаце "Карміна Бурана" К.Орфа