Оперная трупа

Уладзімір Громаў


Біяграфія

У 2002 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь М. Жылюка), у 2003 – магістратуру акадэміі.
У 2008 годзе за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і мастацтва ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
З 2000 года – саліст тэатра оперы.


РЭПЕРТУАР

Рыгалета – “Рыгалета”
Аманасра – “Аіда”
Рэната – “Баль-маскарад”
Макбет у аднайменнай оперы
Скарпіа – “Тоска”
Марсэль, Шонар – “Багема”
Пінг – “Турандот”
Фігара – “Севільскі цырульнік”
Граф – “Вяселле Фігара”
Сільвіа – “Паяцы”
Маралес – “Кармэн”
Альфіа – “Сельскі гонар”
Анегін – “Яўген Анегін”
Томскі – “Пікавая дама”
Гразны – “Царская нявеста”
Сальеры – “Моцарт і Сальеры”
Іван-Каралевіч – “Кашчэй Бессмяротны”
Мізгір – “Снягурачка”
Алека – “Алека”
Беларэцкі – “Дзікае паляванне Караля Стаха”
Папрышчын – “Запіскі звар’яцелага”
Сіняя Барада – “Сіняя Барада і яго жонкі”
Воўк – “Церам-Церамок”
Партыя саліруючага барытона ў кантаце К.Орфа “Карміна Бурана”
Кізгайла -"Сiвая легенда".


ГАСТРОЛІ

Выступаў з канцэртамі камернай музыкі і аркестравымі калектывамі Беларусі і Расіі ў Германіі, Іспаніі, Іране, КНДР, Люксембургу, Францыі.
Гастраляваў з трупай тэатра ў Германіі, Тайландзе.