Оперная трупа

Станіслаў Трыфанаў


Біяграфія

Скончыў Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі (клас заслужанага работніка культуры А. А. Мурзіча) і Адэскую нацыянальную музычную акадэмію ім. А. В. Нежданавай па спецыяльнасці "вакал" (клас заслужанага артыста Украіны В. Наўроцкага, 1998) і па спецыяльнасці "камерныя спевы" (клас заслужанай артысткі Украіны дацэнта Т. Клышовай, 19988); скончыў асістэнтуру-стажыроўку пры акадэміі (2001).
З 1997 года - саліст Адэскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета. 

2007 года - саліст Вялікага тэатра Беларусі.

Удзельнік міжнародных фестываляў, канцэртных праграм.
Супрацоўнічаў з дырыжорамі П. Панэлем, П. Шурцам, У. Крочфілдам, А. Самаілэ, В. Васіленка, І. Шаўруком, Я. Скібінскім і інш.

У 2023 годзе ўдастоены Падзякі Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


РЭПЕРТУАР

Эбн-Хакія - "Іаланта" П.Чайкоўскага
Атаманша – "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С. Баневіча
Вярхоўны жрэц - "Самсон і Даліла" К. Сен-Санса
Алесь Варона – "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана
Пясочны чалавек, Карабас Барнабас – "Пінокіа" Г. Бруні
Князь Ігар Святаслававіч, Уладзімір Галіцкі - "Князь Ігар" А. Барадзіна
Макбет - "Макбет" Дж. Вердзі
Іаканан – "Cаломея" Р. Штраўса
Тоніа – "Паяцы" Р. Леанкавала
Гразной – "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Кізгайла – "Сівая легенда" Д. Смольскага
Цімур – "Турандот" Дж. Пучыні
Галандзец –"Лятучы галандзец" Р. Вагнера
Томскі - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Рыгалета - "Рыгалета" Дж. Вердзі
Яўген Анегін - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Аманасра – "Аіда" Дж. Вердзі
Алека – "Алека" С. Рахманінава
Жорж Жэрмон - "Травіята" Дж. Вердзі
Граф ды Луна - "Трубадур" Дж. Вердзі
Набука – "Набука" Дж. Вердзі
Шарплес – "Мадам Батэрфляй" Дж. Пучыні
Марсэль – "Багема" Дж. Пучыні
Скарпія – "Тоска" Дж. Пучыні
Генрых – "Лючыя ды Ламермур" Г. Даніцэці
Эскамільё – "Кармэн" Ж. Бізэ
Рыгор Смірноў – "Мядзведзь" С. Картэса
Рэната – "Баль-маскарад" Дж. Вердзі
Шаклавіты - "Хаваншчына" М. Мусаргскага
Партыі саліруючага басу і барытона ў Страсцях па Іаану І. С. Баха, араторыях "Месія" Г. Ф. Гендэля, "Ілія" Ф. Мендэльсона і інш.


ГАСТРОЛІ

Гастраляваў у Швейцарыі, Германіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, ЗША, Калумбіі, Нідэрландах.
У 1997 годзе дэбютаваў у партыі Анегіна на сцэне Пражскага нацыянальнага тэатра (Чэхія).
Пастаянны ўдзельнік Міжнароднага опернага фестывалю імя Ф. І. Шаляпіна (Расія).
Супрацоўнічае з Татарскім акадэмічным дзяржаўным тэатрам оперы і балета імя Мусы Джаліля (Казань). У прыватнасці, прыняў удзел у пастаноўцы тэатра оперы "Лючыя ды Ламермур" у рамках фестывалю "Залатая Маска" ў Вялікім тэатры Расіі (2012); гастраляваў у Нідэрландах. У 2022 годзе ў Татарскім тэатры оперы і балета выканаў партыі Скарпія ("Тоска" Дж. Пучыні), Тоніа ("Паяцы" Р. Леанкавала), Рыгора Бруднага ("Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава, сумесна з артыстамі Марыінскага тэатра, Санкт-Пецярбург, Вялікага тэатра Расіі і Маскоўскага музычнага тэатра "Новая опера" імя Я. В. Колабава, Масква).
У сакавіку 2017 года выканаў партыю Макбета ў аднайменнай оперы Дж. Вердзі на Прыморскай сцэне Марыінскага тэатра. У гэтай жа ролі ў 2019 г. выступіў у прэм'ерным паказе оперы ў Каўнаскім дзяржаўным музычным тэатры, а таксама ў адным са спектакляў 2022 года.
На сцэне Самарскага тэатра оперы і балета ім. Д. Шастаковіча выканаў партыі Скарпіа ў оперы "Тоска" Дж. Пучыні (2016, 2018, 2019), Эскамільё ў оперы «Кармэн» Ж. Бізэ (2018).
Неаднаразова выступаў на сцэне Сафійскай оперы. У 2014 годзе выканаў партыю Вялікага Жраца ў пастаноўцы оперы К. Сен-Санса "Самсан і Даліла". Летам 2022 года выканаў партыю Галандца ў прэм'еры оперы Р. Вагнера "Лятучы галандзец".
У кастрычніку 2022 года выканаў партыю Алеся Вароны ў оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана ў рамках гастроляў Вялікага тэатра Беларусі на Гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі (Масква).
У красавіку 2024 года прыняў удзел у міжнародным оперным фестывалі "Славянскі дом" у Самарскім акадэмічным тэатры оперы і балета імя Д.Д.Шастаковіча, у рамках якога выканаў партыю Уладзіміра Галікокага ў оперы А.Барадзіна "Князь Ігар".