Оперная трупа

Эдуард Мартынюк


Біяграфія

У 1995 году скончыў Днепрапятроўскае дзяржаўнае тэатральнае вучылішча па спецыяльнасці «Акцёр музычнага тэатра». 
З 1995 па 1997 гг. працаваў салістам Адэскага тэатра музычнай камедыі, з 1997 па 2000 гг. – у муніцыпальным тэатры аперэты Ўрала (г. Новауральск). З 2000 па 2004 – саліст Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра, на сцэне якога выконваў вядучыя тэнаровыя партыі. 
З 2004 па 2018  -  саліст тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
У 2013 годзе за высокае прафесійнае майстэрства і выдатныя дасягненні ў развіцці культуры ўзнагароджаны мадалем Францыска Скарыны.


РЭПЕРТУАР

Вадэмон – «Іаланта»
Пінкертон – "Мадам Батэрфляй"
Рудольф – "Багема"
Хазэ – "Кармэн"
Беппа – "Рыта, або Пірацкі трохвугольнік"
Рынуча – "Джані Скікі"
Кашчэй Бессмяротны – "Кашчэй Бессмяротны"
Малады цыган – "Алека"
Партыя  тэнара ў Рэквіеме.
Радамес - "Аіда"
Раман - "Сiвая легенда"


ГАСТРОЛІ

Гастраляваў з трупай тэатра ў Тайландзе, Германіі,Венгрыі,Паўночнай Карэі
З 2011 года з'яўляецца запрошаным салістам Вялікага тэатра Расіі