Рэжысёры

Вольга Бураўлёва


Біяграфія

Скончыла Мінскае музычнае вучылішча ім. М.Глінкі, у 2010 годзе з адзнакай скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура драмы», мастацкі кіраўнік курса дацэнт В.Катавіцкі. Дыпломны спектакль «Парог» па аднайменнай п'есе А.Дударава, пастаўлены на грант Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусі ў Тэатры-студыі ім. Е.Міровіча.

Аспірантка і выкладчык кафедры рэжысуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, выкладчык кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

З 2011 года – рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Асістэнт рэжысёра пры пастаноўцы опер «Аіда», «Севільскі цырульнік», «Сівая легенда».

Рэжысёр канцэрта-бенефісу «Оперны альбом» салісткі оперы, лаўрэата міжнародных конкурсаў Е.Шведавай, канцэрту «Метафары барока і рытм джаза» салісткі оперы, лаўрэата міжнародных конкурсаў Таццяны Гаўрылавай, канцэртных праграм да Новага года, Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка, Дню Перамогі, канцэрту «Alma Mater прысвячаем...», прысвечанага 80-годдзю Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

У 2012 годзе ажыццявіла пастаноўку дзіцячай оперы «Віні-Пух і ўсе, усе, усе...» на сцэне Вялікага тэатра Беларусі.