Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Падняць ветразі!

 

Віншуем усіх з прэм'ернай пастаноўкай на сцэне Вялікага – балетам «Карсар»!

Упершыню балет Адольфа Адана «Карсар» быў пастаўлены ў Парыжы ў 1856 годзе. З таго часу яго неаднаразова перапісвалі, перараблялі, але кожны раз, нібы птушка Фенікс, ён вяртаўся на сцэны свету. І прычына простая – ён горача любім як гледачамі, так і артыстамі. На сцэну Вялікага тэатра Беларусі «Карсар» вярнуўся 7 кастрычніка 2017 года. Ужо ў трэці раз.

Гісторыя гэтай пастаноўкі пачалася са званка дырэкцыі беларускага Вялікага ў Марыінскі тэатр Санкт-Пецярбурга – балетмайстру Вячаславу Хамякову. І на прапанову ажыццявіць пастаноўку балета «Карсар» на мінскай сцэне Вячаслаў Аляксеевіч адказаў: «Будзе карабель – будзе спектакль...» Наш тэатр пайшоў далей – для новага балета быў пабудаваны не адзін карабель (у чым і змаглі пераканацца гледачы на прэм'еры). «Але галоўнае – усе яны іграюць, і любое іх з'яўленне цікава для публікі, – запэўніў Вячаслаў Хамякоў, харэограф-пастаноўшчык, на прэс-канферэнцыі, прысвечанай першай балетнай прэм'еры гэтага юбілейнага тэатральнага сезона. – Наогул, я вельмі ўдзячны за гэта запрашэнне. З першай жа рэпетыцыі я зразумеў, што працую з высока прафесійнымі артыстамі, якія разумеюць мяне з паўслова, а гэта вельмі важна. Таму што задачу, пастаўленую перад імі, яны не толькі выконвалі, але развівалі і нават прыўносілі нешта сваё... І мінская рэдакцыя балета «Карсар» арыгінальная, яна зроблена спецыяльна для вас і не паўтарае ні адзін спектакль, над якім я працаваў да гэтага. Што паспрабаваў зрабіць новага? Я хацеў надаць балету дынаміку, выбудаваць больш выразную сюжэтную лінію і адносіны паміж героямі, каб глядач разумеў, чаму персанаж паступае так, а не інакш. Вядома, гэта прывяло да змены лібрэта, ды і спектакля ў цэлым. Уся геніяльная харэаграфія «Карсара» захаваная, але спецыяльна для чароўных беларускіх балерын было пастаўлена некалькі новых адажыо і варыяцый, стылізаваных пад Марыуса Петыпа».

Гэта сапраўды грандыёзная прэм'ера, бо балет «Карсар» адносіцца да ліку найбольш маштабных спектакляў. Гэта энцыклапедыя класічнай харэаграфіі, таму што ў ім ёсць усё: ад ансамбляў і піруэтаў да высокіх скачкоў і фуэте. Каб дамагчыся віртуознай тэхнікі, у рэпетыцыйных класах працавала практычна ўся трупа балета Вялікага. І калі для звычайнай пастаноўкі шыецца крыху менш за 180 касцюмаў, для «Карсара» было створана больш за 250 нарадаў! Прычым яркіх, маляўнічых, каларытных. А каласальныя дэкарацыі!

«Я вельмі задаволены, што менавіта Вячаслаў Хамякоў паставіў гэты балет на нашай сцэне. Ён дадаў яму драматургіі, а таксама ў ім стала больш мужчынскага танца, які, як вы ведаеце, я вельмі люблю, – усміхаецца Юрый Траян, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік балета Вялікага тэатра. – Атрымаўся сапраўдны, дужа збіты, добра выбудаваны, «мясісты» спектакль. Упэўнены: гэты балет здзівіць і пацешыць гледача. А ўлічваючы, што на кожную партыю ў нас некалькі складаў выканаўцаў, то «Карсар» чакае доўгае жыццё на мінскай сцэне».

“Менавіта «Карсар»стаў тым спектаклем, які аднойчы ўразіў хлопчыка Косцю Аляксеева. Можа быць, менавіта таму пазней ён стаў вялікім акцёрам і геніяльным рэжысёрам Канстанцінам Сяргеевічам Станіслаўскім...» – дадаў Мікалай Калядка, дырыжор-пастаноўшчык.

Мы віншуем тэатр, пастановачную групу, артыстаў і, вядома, гледачоў з тым, што ў нашай афішы з'явіўся такі балет. Балет-казка, балет-прыгода...

0
0
0
s2sdefault

Партнёры