Вялікі Тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь Вялікі Тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь Нацыянальны Акадэмічны Вялікі Тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

1-22 снежня

Конкурс

«Навагодняя тэатральная цацка»

Большой театр Беларуси

 

18 снежня, 19.00 | Спектакль Падляскай оперы і філармоніі – Еўрапейскага цэнтра мастацтваў у Беластоку

Жорж Бізэ

КАРМЭН

Большой театр Беларуси

VIII Мінскі міжнародны Калядны оперны форум 

21 снежня, 19:00

Джузепе Вердзі

Травіята

опера ў 4-х дзеях

У партыі Віялеты – Надзея Паўлава (Расія)

«Навагодняя тэатральная цацка»

Ужо ў 4-ы раз Вялікі тэатр Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў прыняцьудзел у самым сямейным конкурсе – «Навагодняя тэатральная цацка».

Праўда, конкурсам назваць гэта складана. Гэта – свята, гэта – радасць, гэта – весялосьць, гэта – чараўніцтва... А як інакш? «Навагодняя тэатральная цацка» – гэта цудоўная магчымасць у нашым вар'яцкім рытме сабрацца дома ўсёй сям'ёй – пагутарыць, пафантазіраваць, пасмяяцца, падумаць, пагаварыць – і ў выніку стварыць цікавую цацку. Вядома, Яна павінна адпавядаць тэме і быць тэатральнай, нейкім чынам гаварыць пра той ці іншы спектакль або быць звязанай з жыццём акцёра і музыканта.

У мінулым годзедзесяткісем'яў з самых розных куткоў Беларусі літаральна засыпалі тэатр сапраўды ўнікальнымі цацкамі. Шчаўкунок і Папялушка, Кармэн і Жар-птушка, Айбаліт і Кароль мышэй, Сіньёр Памідор і Тры парася, Мадам Батэрфляй, Шахеразада і нават Рыгалета – здаецца, тут можна было ўбачыць любога героя спектакля Вялікага тэатра Беларусі! Нямала ўдзельнікаў праявілі сваю фантазію і стварылі непаўторныя сярэбраныя сняжынкі, або яркія званочкі, ці навагоднія шары, або хлапушкі. І ўсё гэта багацце было зроблена з незвычайнай любоўю.

Менавіта гэтая цеплыня так неабходна дзецям дапаможнай школы-інтэрната № 10 г. Мінска, над якой Вялікі тэатр узяў шэфства. Як і ў мінулыя гады, цацкі, дасланыя на конкурс, адправяцца да іх. Усе цацкі, якія будуць дасланыя на наш конкурс у гэтым годзе, ўпрыгожаць галоўную ёлку Вялікага тэатра. А пераможцы, аўтары лепшых (на думку журы) тварэнняў, вядома, не застануцца без заслужаных падарункаў. Іх і ўручаць Дзед Мароз і Снягурка 4 студзеня, напярэдадні Калядаў, у тэатры. Адзін з прызоў - квіткі для ўсёй сям'і на цудоўны казачны балет "Шчаўкунок". Акрамя таго, у гэты святочны дзень юных гледачоў чакаюць навагоднія інтэрактыўныя гульні і конкурсы! Паверце, ні адно дзіця не сыдзе з тэатра без падарунка: абавязкова будуць уручацца заахвочвальныя прызы, а таксама сувеніры ад нашых спонсараў.

Такім чынам, конкурс «Навагодняя тэатральная цацка» пачынаецца! Думайце, райцеся з бацькамі, прымайце дапамогу ад бабуль і дзядуляў, настаўнікаў і выхавальнікаў – час яшчэ ёсць. Прыдуманыя і створаныя вамі цацкі Вялікі тэатр Беларусі прымае з 1 па 22 снежня.

Цацкі можна даслаць на адрас: 220029 г. Мінск, пл. Парыжскай Камуны, 1, Вялікі тэатр Беларусі. У гэтым выпадку абавязкова добра спакуйце пасылку! Калі ж вы жывяце ў Мінску, мяркуем, вам не будзе цяжка прынесці выраб у тэатр самім. Прычым у любы час. Адрас той жа: пл. Парыжскай Камуны, 1, 7-мы пад'езд, службовы ўваход. (Пакінуць у аховы.)

Звярніце ўвагу! Кожная цацка павінна быць падпісана (назва цацкі, прозвішча сям'і, кантактныя тэлефоны). Цацкі не вяртаюцца!

Па ўсіх пытаннях можна тэлефанаваць па тэл.: (+375 17) 334-11-56, (+375 33) 901-28-89.

 

 

Партнёры