Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Мілонга з «Серэнадай»

– «Мілонга з «Серэнадай» – гэта зусім новая праграма. І без перабольшання можна сказаць – унікальная, – кажа сапрана Таццяна Траццяк, дыпламант міжнародных конкурсаў, уладальніца медаля Францыска Скарыны. – Большую палову твораў гледачы пачуюць упершыню ў выкананні струннага квінтэта і салістаў нашага тэатра. Само па сабе слова «мілонга» мае некалькі значэнняў. Гэта і амерыканскі танец, а таксама танцавальны вечар, дзе гучыць танго. Вось мне б і хацелася стварыць у малой зале такую незвычайную атмасферу, дзе б знайшлося месца і інструментальнай музыцы, і вакальным творам, і вядома, танцу. Безумоўна, на канцэрце будуць гучаць танго – аргентынскае, уругвайскае і ... рускае (што, магчыма, і незвычайна для мілонгі, але самой канцэпцыі вечара не супярэчыць ні ў якой меры.) Гледачы пачуюць і мілонгу, якая, уласна, і дала назву вечара. Дадасць асобную фарбу ў гэты вечар выдатная музыка сучасных вальсаў. Але не буду раскрываць усіх сакрэтаў. Дадам толькі, што без сюрпрызаў дакладна не абыдзецца. Гэта будзе не проста канцэрт, да якіх прывыклі гледачы Камернай залы. Мне вельмі хацелася стварыць нейкую незвычайную праграму, нешта такое, чаго яшчэ не чулі нашы прыхільнікі.

Застаецца сказаць, што разам са струнным квінтэтам «Серэнада» на сцэну Камернай залы 19 лістапада выйдуць: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сало, дыпламант міжнародных конкурсаў Таццяна Траццяк, а таксама гітарыст Віталь Дубовік.

 
0
0
0
s2sdefault

Партнёры