Вялікі Тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь Вялікі Тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь Нацыянальны Акадэмічны Вялікі Тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

1-22 снежня

Конкурс

«Навагодняя тэатральная цацка»

Большой театр Беларуси

 

18 снежня, 19.00 | Спектакль Падляскай оперы і філармоніі – Еўрапейскага цэнтра мастацтваў у Беластоку

Жорж Бізэ

КАРМЭН

Большой театр Беларуси

 

16 снежня, 19:00 | VIII Мінскі міжнародны Калядны оперны форум

Пьетра Масканьі

Сельскі гонар

опера ў 2-х дзеях

Турыду – Ахмед Агадзі (Марыінскі тэатр)

Большой театр Беларуси

VIII Мінскі міжнародны Калядны оперны форум 

21 снежня, 19:00

Джузепе Вердзі

Травіята

опера ў 4-х дзеях

У партыі Віялеты – Надзея Паўлава (Расія)

Іншая «Кармэн»

ГЕНЕРАЛЬНЫ ПАРТНЁР ПРАЕКТА

Вось ужо больш за 140 гадоў геніяльная опера Жоржа Бізэ пра фатальную прыгажуню Кармэн не можа пакінуць абыякавым гледача ва ўсім свеце. Беларускай публіцы пашанцавала: яны змогуць убачыць «польскую версію» гэтага шэдэўра 18 снежня. Традыцыйныя іспанскія сукенкі і грубыя працоўныя робы, аранжавыя шалікі на фоне крывава-чырвонай сцэны і ваенны джып, каля якога сумуюць салдаты ў штанах колеру хакі і чорных майках... Гэтая опера дашчэнту разаб'е ўяўленне аб класічнай оперы, таму што такой «Кармэн» нашы гледачы яшчэ не бачылі. 18 снежня сцэна беларускага Вялікага будзе аддадзена ва ўладу артыстам Падляскай оперы і філармоніі (Еўрапейскі цэнтр мастацтваў у Беластоку). І ім будзе што паказаць! Тэатральныя крытыкі кажуць аб гэтай «Кармэн» як пра сучасную, арыгінальнай і неадназначную пастаноўку рэжысёра Беаты Рэдо-Дабэр. Фатальныя жанчыны – хто яны? Чым прыцягваюць мужчын і ці разумеюць «femmes fatales», што адным поглядам вырашаюць іх лёсы?.. Такія пытанні нязменна ўзнікнуць у час і пасля спектакля.

«Так, у нашым спектаклі глядач убачыць сучасныя рэаліі паўсядзённага жыцця. Але з іншага боку, «Кармэн» – гэта музычны шэдэўр Жоржа Бізэ, і мы засталіся вернымі прынцыпам геніяльнага кампазітара. Пастаноўка рэжысёра Беаты Рэдо-Дабэр і дырыжора Міхала Кляўзы – гэта гісторыя страсці і пошуку сапраўднага кахання. Спадзяюся, што наш спектакль падорыць беларускай публіцы непадробныя – моцныя і незабыўныя пачуцці і эмоцыі», – падзяліўся Дамян Танаеўскі, дырэктар Падляскай оперы.

Беларускай публіцы сапраўды пашанцавала, таму што 18 снежня гледачы змогуць пачуць артыстаў, якія заваявалі сваім вакальным талентам не адну сцэну свету. Пра польскага лірычнага тэнара Рафаля Бартміньскага (Хазэ) нязменна кажуць як пра «высакароднага артыста з цудоўным голасам». Пра брутальнага (якім і павінен быць Эскамільё) Дарыюша Махея крытыкі таксама заўсёды выказваюцца выключна захоплена. Не шкадуюць яны слоў і для Катажыны Трыльнік. «Віртуознае майстэрства спявачкі», «прыгожае яркае сапрана» – усе гэтыя словы пра польскую артыстку, якая ў Мінску выканае ролю Мікаэлы.

Ну а ў вобразе Кармэн – прыма Вялікага тэатра Беларусі Аксана Волкава! Менавіта яна, заслужаная артыстка нашай рэспублікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, стала ўладальніцай IV Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі «Лепшая жаночая роля ў спектаклі оперы» за партыю... Кармэн! Аксана Волкава нават падлічыла, што для яе спектакль Падляскай оперы стане ўжо 16-й пастаноўкай «Кармэн», у якой яна спявае загалоўную партыю: “Але гэта бясцэнны вопыт, таму што ў кожнага рэжысёра – свая Кармэн. І гэты вобраз – адзін з маіх самых любімых, у гэтую ролю кожны раз можна прыўносіць нешта новае…»Што новага прыўнясе Аксана ў ролю Кармэн ў спектаклі Падляскай оперы – пабачым 18 снежня.

Неабходна дадаць, што дырыжыраваць аркестрам Вялікага тэатра Беларусі ў гэты вечар будзе маэстра Гжэгаж Берняк, а ў спектаклі таксама ўдзельнічаюць хор і дзіцячы хор Оперы і філармоніі Падляска.

 

 

 

 

ПАРТНЁРЫ ПРАЕКТА

 

 

 

 

 

 

 

Партнёры