Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

«Тоска». Вяртанне

Кажуць, французскі драматург Віктор’ен Сарду захапляўся музыкай Джакама Пучыні. Таму ён пагадзіўся на тое, каб яго п'еса «Флорыя Тоска» легла ў аснову лібрэта оперы менавіта гэтага італьянскага кампазітара, чые сачыненні прыводзілі яго ў захапленне. І Пучыні напісаў твор, які вось ужо больш за стагоддзе лічыцца шэдэўрам опернага мастацтва. На беларускую сцэну «Тоска» вяртаецца 24 лютага. Дарэчы, гэтая пастаноўка «Тоскі» на сцэне Вялікага тэатра Беларусі будзе ўжо 6-ай па ліку (папярэднія былі ў 1937, 1950, 1969, 1991 і 2010 гадах).

- Опера "Тоска" - вялікі твор, у якім дзіўным чынам сплятаюцца ў адзінае цэлае драматургія і музыка. Талент Сарду, памножаны на геній Пучыні, фенаменальна ўздзейнічае на гледача. Зусім невыпадкова менавіта гэтая опера - адна з самых папулярных у свеце. Таму і мы не можам надоўга забыць яе, - кажа галоўны рэжысёр тэатра, уладальнік медаля Францыска Скарыны Міхаіл Панджавідзэ. Менавіта ён і вяртае ў рэпертуар беларускага Вялікага шэдэўр Пучыні. "Разам з камандай!" - падкрэслівае Міхаіл Аляксандравіч. А гэта: італьянскі маэстра Джанлука Марчано, галоўны запрошаны дырыжор Вялікага тэатра, а таксама два лаўрэата Дзяржаўнай прэміі нашай рэспублікі - мастак-пастаноўшчык Аляксандр Касцючэнка, уладальнік медаля Францыска Скарыны, і хормайстар-пастаноўшчык Ніна Ламановіч, народная артыстка Беларусі.

Сам Панджавідзэ далёка не ў першы раз звяртаецца да гэтай оперы. Толькі на беларускай сцэне Вялікага гэта будзе ўжо другая яго пастаноўка "Тоскі". "Кардынальна змяняць нічога не збіраюся - ні час, ні месца дзеяння, - працягвае Міхаіл Аляксандравіч. - Таму што стварыць пазачасавай прастору тут проста немагчыма. У оперы дадзены абсалютна дакладныя даты, падзеі, канкрэтныя тапонімы і імёны..." Замак Сант-Анджэла, палац Фарнэзе, базіліка Сант-Андрэа-дэла-Вале... Гісторыя будзе разгортвацца ў Рыме, летам 1800 года, як гэта і было задумана аўтарамі.

У 2011 годзе Міхаіл Панджавідзэ ў тандэме з дырыжорам Джанлука Марчано прадставілі беларускаму гледачу "Севільскага цырульніка" Джаакіна Расіні, яркую, сонечную, жывую, поўную энергіі оперу. І ўжо ў канцы студзеня яны зноў прыступаюць да сумеснай працы - зараз над шэдэўрам Дж. Пучыні "Тоска". "Я шчаслівы! - не хавае эмоцый італьянскі маэстра. - Адкрыта скажу: Міхаіл Панджавідзэ - адзінкавы рэжысёр. Ён глядзіць на спектакль не толькі з пункту гледжання яго драматычнага напаўнення. Ён сапраўды ведае музыку таго твора, які ставіць. І разумее, што гэта дзве рэчы ўзаемазвязаныя. А калі мы гаворым пра Пучыні, гэта больш чым важна. Зачыніце вочы, акуніцеся ў яго геніяльную музыку - і ўяўленне ўжо малюе тое, што адбываецца ў оперы. Вобразнасць музыкі Пучыні неверагодная!..»

 

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры