Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Беларускі раманс

 


Калі Марына Аксёнцава прапанавала Ірыне Целяпнёвай ідэю канцэрта - зрабіць вечар, дзе гучалі б цудоўныя беларускія рамансы, Ірына Робертаўна з радасцю пагадзілася. Канцэртмайстар Ірына Целяпнёва, лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў, не раз рабіла падобныя праграмы: адзін з яе канцэртаў з цыклу «Гісторыя оперы» быў цалкам прысвечаны беларускай оперы, ды і ў любой свой вечар рамансаў яна спрабуе ўключыць творы беларускіх аўтараў. «А колькі канцэртаў зрабіў Віктар Іванавіч Скорабагатаў! Яго даследчая праца проста натхняе на далейшую творчасць!» – кажа Ірына Робертаўна.

21 сакавіка ў Камернай зале будзе гучаць музыка Дзмітрыя Лукаса, Яўгена Цікоцкага, Рыгора Пукста, Аляксандра Друкта, Анатолія Багатырова, Аляксея Туранкова, Уладзіміра Алоўнікава, Дзмітрыя Смольскага, Ігара Лучанка, Леаніда Захлеўнага. «Не выключана, што ў кагосьці паўстане пытанне: ці можна назваць класічнымі рамансы, дапусцім, І. Лучанка або Л. Захлеўнага? – працягвае Ірына Целяпнёва. – Як на яго адказаць, я і сама не ведаю. Але і не ўключыць гэтых аўтараў у праграму не магу, таму што нашы сучаснікі ўжо сталі кампазітарамі-класікамі. Толькі паслухайце дзіўны цыкл Л. Захлеўнага «Сто слоў пра каханне», які ён напісаў адмыслова для Алены Сало, – як не прадставіць гэтую ўзрушаючую музыку на канцэрце? Вельмі хочацца, каб гледачы пачулі і рамансы Льва Абеліёвіча – неверагоднага кампазітара і геніяльнага піяніста. Калі граю яго творы, атрымліваю сапраўднае задавальненне – настолькі яны гарманічныя і «зручныя».

У праграму ўключаны сапраўды жамчужыны беларускага класічнага раманса. Гэта глыбінная музыка, якая павінна знаходзіць сваё месца на тэатральных афішах і ў канцэртных залах. Самае галоўнае для мяне ў гэтым вечары – абудзіць у людзях эмоцыю – жывую, сапраўдную, непасрэдную. Бо дзеля гэтага публіка і ходзіць на канцэрты. Калі я слухаю, напрыклад, Дзмітрыя Смольскага, слёзы наварочваюцца – настолькі неверагодная музыка! (Дарэчы, ужо ў новым сезоне ў Камернай зале пройдзе імпрэза, цалкам прысвечаная Смольскаму. Увосень будзе год, як не стала Дзмітрыя Браніслававіча.)

Будзе выдатна, калі для кагосьці на канцэрце здарыцца адкрыццё – ён пачуе нешта дагэтуль невядомае. Для мяне таксама стане адкрыццём, напрыклад, «Скамарохавая» А. Друкта, якую заспявае Алена Таболіч. Але можна сто разоў граць твор, а на сто першы пачуць яго абсалютна па-іншаму. Вось пра гэтыя адкрыцці я і кажу. Спадзяюся, што і для публікі многае стане адкрыццём.

У канцэрце прымуць удзел: народныя артысты Беларусі Уладзімір Пятроў, Сяргей Франкоўскі, заслужаныя артысты рэспублікі Тамара Глаголева,  Алена Шведава, Алена Сало, Алена Бундзелева, лаўрэаты міжнародных конкурсаў  Юрый Гарадзецкі, Таццяна Пятрова, Ганна Гур'ева, Алена Таболіч, Іна Русіноўская, Аляксандр Краснадубскі, Васіль Мінгалёў, а таксама Святлана Марусевіч і Марына Аксёнцава, інструментальнае трыа "Глорыя". Вядучая – Вольга Кажгаліева.

 

 

Партнёры