Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Пекінская опера на сцэне Вялікага тэатра Беларусі

 

2 і 3 верасня ў рамках Дзён культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліке Беларусь на сцэне Вялікага тэатра адбыўся паказ спектакля «Ваеначальніцы з сям'і Ян».

 

«Ваеначальніцы з сям'і Ян» - яркі ўзор традыцыйнай кітайскай оперы, у якой спалучаюцца спевы і народная музыка, акрабатыка, харэаграфія, пантаміма і, канешне, баявыя мастацтвы. Акрамя таго, спектаклі дзівяць складанымі візуальнымі вобразамі, дэталёва прапрацаванымі касцюмамі і арыгінальным графічным грымам. Сцэнічнае дзейства суправаджаецца музыкай, выкананай на традыцыйных кітайскіх інструментах, што надае яму большы нацыянальны каларыт.

 

Дзеянне спектакля «Ваеначальніцы з сям'і Ян» пераносіць нас у Кітай дванаццатага стагоддзя. У ходзе вайны паміж дынастычным княствамі Сун і Ся гіне генерал Ян - маршалак Сунскага войска. У гэтую нялёгкую хвіліну жанчыны сям'і Ян вырашаюць ўзначаліць войска і абараніць свае землі ад ўварвання.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры