Большой театр Беларуси

 

27 верасня 19:00 |

Вольфганг Амадэй Моцарт

Вяселле Фігара

опера ў 2-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

29 верасня 18.00

Яўген Глебаў

Маленькі прынц

балет у 2-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

18 кастрычнiка 19:00

Большой театр Беларуси

 

2 кастрычнiка 19:00

Джузепе Вердзі

Травіята

опера ў 4-х дзеях

.

Алена Шведава

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Лаўрэат Нацыянальнага конкурсу вакалістаў імя Л.П. Александроўскай (Беларусь, 1989)
Дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў у г. Кішынёве (Малдавія, 1990)
Лаўрэат Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў імя С. Крушальніцкай у г. Львоў (Украіна, 1991)
Лаўрэат і ўладальніца Гран-пры Міжнароднага конкурсу ў Пхеньяне (КНДР, 2001)


Біяграфія

У 1987 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас прафесара, народнай артысткі Беларусі Т. Ніжнікавай). 
З 1987 па 1990 год – салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
У 2009 годзе за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і мастацтва ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.
З 1990 года – салістка тэатра.


РЭПЕРТУАР

Царыца ночы – “Чарадзейная флейта” 
Аніна – “Травіята” 
Джыльда – “Рыгалета” 
Мюзэта – “Багема” 
Лючыя – “Лючыя дзі Ламермур” 
Разіна – “Севільскі цырульнік” 
Фані – “Шлюбны вэксаль” 
Фраскіта – “Кармэн” 
Алімпія – “Казкі Гофмана” 
Аскар – “Баль-маскарад” 
Сёмая жонка – “Сіняя Барада і яго жонкі” 
Ліса – “Церам-церамок” 
Партыя саліруючага сапрана ў кантаце К. Орфа “Карміна Бурана”.


ГАСТРОЛІ

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Мае багаты камерны і кантатна-аратарыяльны рэпертуар. Выступае з сольнымі камернымі праграмамі на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі, прымае ўдзел у тэлевізійных праектах АНТ, БТ, СТВ. Супрацоўнічае з Прэзідэнскім аркестрам Рэспублікі Беларусь, Джяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным аркестрам народных інструментаў імя І. Жыновіча, Беларускім дзяржаўным камерным аркестрам, сімфанічным арткестрам Белтэлерадыёкампаніі, Галоўным ваенным аркестрам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, канцэртным аркестрам “Няміга”, ансамбалем салістаў “Класік-авангард”, аркестрам “Фанфары Беларусі”. З беларускімі аркестравымі калектывамі гастралявала ў Велікабрытаніі, Германіі, Галандыі, Францыі. Выступала з канцэртнай праграмай з твораў І. Штраўса ў Іспаніі. 
З трупай Беларускай оперы гастралявала ў Германіі, Іспаніі, Швейцарыі.


Партнёры