Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Аксана Волкава

Мецца-сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • лаўрэат расійскай опернай прэміі Casta Diva (2021)
  • лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2017)
  • лаўрэат IV Нацыянальнай тэатральнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2016)
  • заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2012)
  • лаўрэат I прэміі конкурсу вакалістаў у рамках XXIII музычнага фестывалю ім. Л. Собінава (Расія, 2010)
  • лаўрэат III прэміі I Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя М. Магjмаева (Расія, 2010)
  • фіналіст II Міжнароднага конкурсу вакалістаў (Страсбург, Францыя, 2008)
  • дыпламант V Міжнароднага конкурсу маладых оперных выканаўцаў ім. Клаўдыі Таеў (Эстонія, 2007)
  • лаўрэат XXII Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя М. І. Глінкі (Расія, 2007)
  • лаўрэат Міжнароднага фестывалю імя С. Манюшкі (Беларусь, 2001)
  • дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. А. Дворжака (Чэхія, 2001)
  • лаўрэат Нацыянальнага конкурсу імя С. Манюшкі (Беларусь, 2000)
  • дыпламант Нацыянальнага конкурсу вакалістаў імя Л.П. Аляксандроўскай (Беларусь, 1998)


Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасцях "акадэмічныя спевы" (клас прафесара Л. Галушкінай) і "рэжысура тэатра (музычны тэатр)" (пад кіраўніцтвам М. Ізворскай- Елізар'евай).
З 2002 года - салістка Вялікага тэатра Беларусі.

Уладальнік дзвюх Гранд-прэмій Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2008, 2010). Уладальнік спецыяльнага дыплома "За творчае ўвасабленне ідэй дружбы народаў Беларусі і Расіі" (2014).

У 2009 – 2010 гг. – артыстка Маладзёжнай опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі (кіраўнік – прафесар Дзмітрый Удовін).

Выступала на знакамітых оперных сцэнах свету: La Scala (Мілан, Італія), тэатр Massimo (Палерма, Італія), Міхайлаўскі тэатр (Санкт-Пецярбург, Расія), Teatro dell'opera Giocosa (Савона, Італія), Opera de Nice (Ніца, Францыя), Teatro di San Carlo (Неапаль, Італія), Metropolitan Opera (Нью-Ёрк, ЗША), Teatro Colón (Буэнас-Айрэс, Аргенціна), Salzburger Landestheater (Зальцбург, Аўстрыя), Каралеўскі тэатр Covent Garden (Лондан, Вялікабрытанія) , Нацыянальны цэнтр выканальніцкіх мастацтваў (Пекін, Кітай), Ізраільская опера (Тэль-Авіў, Ізраіль), Вялікі тэатр Жэневы (Швейцарыя), Эстонская нацыянальная опера (Талін, Эстонія), Вялікі тэатр — Нацыянальная опера (Варшава, Польшча) і інш.
Прымала ўдзел у фестывалях: "Ірына Архіпава прадстаўляе", Міжнародны музычны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае", Міжнародны фестываль мастацтваў Юрыя Башмета ў Сочы, "Чарэшневы лес" (Масква), "Sommer in Lesmona" (Брэмен), "Opera en el convento (Канарскія выспы), Salzburger Festspiele (Зальцбург, Аўстрыя).
Супрацоўнічала з такімі знакамітымі дырыжорамі як Валерый Гергіеў, Сямён Бычкоў, Уладзімір Співакоў, Аляксандр Ведэрнікаў, Даніэль Арэн, Кірыл Пятрэнка, Канстанцін Арбелян і інш.

У дыскаграфіі спявачкі – запісы спектакляў Метрапалітэн-опера "Рыгалета" Дж. Вердзі і "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага (Deutsche Grammophon, DVD), "Пікавая дама" П. Чайкоўскага (БР Класік, CD), "Рыгалета" Дж. Вердзі з удзелам Дзмітрыя Хварастоўскага (Delos, CD), а таксама сольная праграма "Poison d'Amour" з дырыжорам К. Арбелянам (Delos, CD; альбом увайшоў у дзесятку лепшых альбомаў класічнай музыкі па версіі аўтарытэтнага выдання OPERA NEWS).

У 2018 годзе была ўдастоена звання "Чалавек года ў сферы культуры" ў намінацыі "Тэатральнае мастацтва".
У 2021 годзе ўвайшла ў дзясятку самых шматабяцаючых маладых меца-сапрана свету па версіі выдання PROOPERA.

Лаўрэат расійскай опернай прэміі Casta Diva (2022) у намінацыі "Ансамбль года" сумесна з Уладзіславам Сулімскім, Вольгай Перацяцько, і Дзмітрыем Ульянавым, за выкананне "Мазепы" П. Чайкоўскага пад кіраўніцтвам Кірылы Пятрэнкі.

Рэжысёр-пастаноўшчык канцэртаў і спектакляў Вялікага тэатра Беларусі: оперы "Вілісы. Фатум" Дж. Пучыні (2020), "Самсон і Даліла" К. Сен-Санса (2021).


РЭПЕРТУАР

Снежная каралева – "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С. Баневіча
Даліла - "Самсон і Даліла" К. Сен-Санса
Кармэн – "Кармэн" Ж. Бізэ
Амнерыс - "Аіда" Дж. Вердзі
Сантуца – "Сельскі гонар" П. Масканьі
Марына Мнішак – "Барыс Гадуноў" М. Мусаргскага
Марфа – "Хаваншчына" М. Мусаргскага
Любаша – "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Паліна - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Маддалена – "Рыгалета" Дж. Вердзі
Канчакоўна – "Князь Ігар" А. Барадзіна
Кашчэеўна – "Кашчэй Бессмяротны" М. Рымскага-Корсакава
Фенена – "Набука" Дж. Вердзі
Вольга - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскі
Сузукі – "Мадам Батэрфляй" Дж. Пучыні
Любка – "Сівая легенда" Д. Смольскага


ГАСТРОЛІ

Гастрольная дзейнасць артысткі пачалася ў 2003 годзе выкананнем партыі саліруючага меца-сапрана ў кантатах "Масква" П. Чайкоўскага і "Аляксандр Неўскі" С. Пракоф'ева з Ірландскім сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава ў Дубліне (Ірландыя).
На сцэне Вялікага тэатра Расіі дэбютавала ў лютым 2010 года ў партыі Хлапчука ў оперы Рымскага-Корсакава "Паданне аб нябачным горадзе Кіцежы і дзеве Фяўроніі".
З 2010 г. – запрошаная салістка Вялікага тэатра Расіі, на сцэне якога выканала партыі Кармэн ("Кармэн" Ж. Бізэ), Любашы ("Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава), Вольгі ("Яўген Анегін" П. Чайкоўскага), Фенены ("Набука" Дж. Вердзі), Лауры ("Каменны госць" А. Даргамыжскага). У 2010 г. выступіла ў партыі Вольгі ў оперы "Яўген Анегін" на гастролях Вялікага тэатра ў Лондане (Каралеўская опера Covent Garden) і Мадрыдзе (Teatro Real).
У маі 2010 года спявала на Міжнародным Оперным Бале Пласіда Дамінга ў Вашынгтоне.
У 2012 годзе стала запрошанай салісткай Латвійскай нацыянальнай оперы, на сцэне якой выканала партыю Кармэн у пастаноўцы Андрэйса Жагарса.

Партыі ў выкананні Аксаны Волкавай на оперных сцэнах свету:
Кармэн ("Кармэн" Ж. Бізэ) - Teatro dell’opera Giocosa (Савона, Італія), Латвійская нацыянальная опера, Salzburger Landestheater (Зальцбург, Аўстрыя), Эстонская нацыянальная опера, Вялікі тэатр – Нацыянальная опера (Варшава, Польшча);
Вольга ("Яўген Анегін" П. Чайкоўскага) – Каралеўская опера Ковент-Гардэн (Лондан, Вялікабрытанія), Каралеўскі тэатр у Мадрыдзе (Іспанія), Гамбургская дзяржаўная опера (Германія), Metropolitan Opera (Нью-Йорк, ЗША), Латвійская нацыянальная опера, Рыжскі оперны фестываль;
Паліна ("Пікавая дама" П. Чайкоўскага) — Зальцбургскі фестываль (Аўстрыя), Міхайлаўскі тэатр (Санкт-Пецярбург, Расія), Вялікі тэатр Расіі (Масква, Расія);
Сантуца ("Сельскі гонар" П. Масканьі) — La Scala ў Мілане і Teatro di San Carlo у Неапалі (Італія), Вялікі тэатр Жэневы (Швейцарыя);
Маргарыта ("Асуджэнне Фаўста" Г. Берліёза) - Opera de Nice (Ніца, Францыя);
Маддалена ("Рыгалета" Дж. Вердзі) - Metropolitan Opera (Нью-Ёрк, ЗША), Ізраільская опера (Тэль-Авіў);
Лаура Адорна ("Джаконда" А. Понк'елі) – тэатр Massimo (Палерма, Італія);
Прэцыязіла ("Сіла лёсу" Дж. Вердзі) - Ізраільская опера (Тэль-Авіў);
Джульета ("Казкі Гофмана" Ж. Офенбаха) – Metropolitan Opera (Нью-Ёрк, ЗША);
Джавана Сеймур ("Ганна Балейн" Г. Даніцэці) - Эстонская нацыянальная опера;
Даліла ("Самсон і Даліла" К. Сен-Санса) — Нацыянальны цэнтр выканальніцкіх мастацтваў у Пекіне;
Прынцэса Эбалі ("Дон Карлас" Дж. Вердзі) - Опера Граца (Аўстрыя);
Санэтка ("Лэдзі Макбет Мцэнскага павета" Д. Шастаковіча) – Metropolitan Opera (Нью-Ёрк, ЗША), Парыжская нацыянальная опера (Францыя);
Марына Мнішак ("Барыс Гадуноў" М. Мусаргскага) - Цюрыхскі оперны тэатр (Швейцарыя);
Любоў ("Мазепа" П. Чайкоўскага), канцэртнае выкананне – Берлінская філармонія (Германія);
Любава ("Садко" М. Рымскага-Корсакава) − Вялікі тэатр Расіі;
Амнерыс ("Аіда" Дж. Вердзі) - Semperoper (Германія, Дрэздэн), Ізраільская опера (Тэль-Авіў, Ізраіль);
Матроша ("Вайна і мір" С. Пракоф'ева) - Баварская дзяржаўная опера (Германія, Мюнхен)

У кастрычніку 2021 года Аксана Волкава дэбютавала ў ролі Любавы ў пастаноўцы оперы "Садко" М. Рымскага-Корсакава (рэжысёр - Дз. Чарнякоў) у Вялікім тэатры Расіі. У лістападзе таго ж года выканала партыю Любові ў канцэртным выкананні "Мазепы" П. Чайкоўскага з Берлінскім сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам дырыжора К. Пятрэнкі. У снежні прыняла ўдзел у Гала-канцэрце зорак сусветнай оперы на сцэне Вялікага тэатра ім. А. Наваі (Узбекістан, Ташкент).
У лютым-сакавіку 2022 года прыняла ўдзел у пастаноўцы оперы "Аіда" Дж. Вердзі (Амнерыс) у Дрэздэнскай Semperoper (пяць прэм'ерных паказаў адбылося з 5 па 20 сакавіка). У маі выканала партыю саліруючага меца-сапрана ў Рэквіеме Дж. Вердзі з Residentie Orkest (Нідэрланды, Гаага). У чэрвені-ліпені 2022 года прыняла ўдзел у новай пастаноўцы "Аіды" Дж. Вердзі ў Ізраільскай оперы (Тэль-Авіў), выканаўшы партыю Амнерыс у серыі прэм'ерных паказаў з 24 чэрвеня па 8 ліпеня).
У пачатку сезона 2022 - 2023 выканала партыю Паліны ў "Пікавай даме" П. Чайкоўскага ў Вялікім тэатры Расіі. Удзельнічала ў Гала-канцэрце ўручэння прэміі Casta Diva ў Вялікім тэатры Расіі.
У 2023 годзе дэбютавала ў партыі Матрошы ў пастаноўцы оперы С. Пракоф'ева "Вайна і мір" на сцэне Баварскай дзяржаўнай оперы (дырыжор - Уладзімір Юроўскі, рэжысёр - Дзмітрый Чарнякоў).


 

Партнёры