Большой театр Беларуси

 

27 верасня 19:00 |

Вольфганг Амадэй Моцарт

Вяселле Фігара

опера ў 2-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

29 верасня 18.00

Яўген Глебаў

Маленькі прынц

балет у 2-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

18 кастрычнiка 19:00

Большой театр Беларуси

 

2 кастрычнiка 19:00

Джузепе Вердзі

Травіята

опера ў 4-х дзеях

.

Андрэй Галанаў

Дырыжор

Лаўрэат нацыянальнай прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2007 г., Рэспубліка Беларусь)
"Чалавек года 2000" у намінацыі "Тэатральны дзеяч" (Расія, г. Растоў-на-Дану)


Біяграфія

У 2015 годзе за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і мастацтва ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі ў 1995 годзе (клас А.Энгельбрэхт).
Магістр мастацтваў.
З 1993 года працуе дырыжорам у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
З 2004-2006 – галоўны дырыжор Беларускай оперы. Дырыжор-пастаноўшчык оперы “Кармэн” Ж.Бізе (2005).
З 1999 па 2003 – працаваў галоўным дырыжорам Растоўскага дзяржаўнага музычнага тэатра (Расія), дзе ажыццявіў пастаноўкі шасці оперных спектакляў.


РЭПЕРТУАР

Оперы – “Рыгалета” (Дж.Вердзі), “Мадам Батэрфляй”, “Тоска” (Дж.Пучыні), “Іаланта”, “Пікавая дама” (П.Чайкоўскага), “Ледзі Макбэт Мцэнскага павету (Кацярына Ізмайлава)” (Дз.Шастаковіч), “Візіт Дамы” (С.Картэс).     
Балеты – «Жар-Птушка» і «Вясна свяшчэнная» (І. Стравінскі), «Рамэо і Джульета» (С. Пракофьяў) і інш.


ГАСТРОЛІ

Прымае актыўны ўдзел у канцэртах Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларускай філармоніі. Валодае багатым вопытам работы з аркестрамі і тэатрамі за мяжой: з камерным акрестрам Праванса (Францыя), аркестрам тэатра Маручына (Італія), New Tokyo Philharmonic Symphony Orchestra (Японія) і інш.
Выступаў у Бельгіі, Велікабрытаніі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Францыі, Японіі і інш.


 

Партнёры