.

Дзмітрый Смольскі
Сівая легенда

опера ў 2-х дзеях

Вт | 26 сакавiка 2019|19:00

Узрoст 16+

Дырыжор – Вячэслащ Чарнуха-Воліч
Пачатак выставы аднаго дня у 18:15

null
Даты спектакля

Музыка – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Смольскі
Лібрэта – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Караткевіч
Дырыжор-пастаноўшчык – заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна
Рэжысёр-пастаноўшчык – уладальнік медаля Францыска Скарыны Міхаіл Панджавідзе
Мастак-пастаноўшчык – уладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Касцючэнка
Хормайстар-пастаноўшчык – народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ніна Ламановіч
Мастак па касцюмах – Элеанора Грыгарук
Мастак па святлу – Сяргей Шаўчэнка
Камп’ютарная графіка – Павел Сувораў
Дырыжоры – уладальнік медаля Францыска Скарыны Вячаслаў Чарнуха-Воліч, Алег Лясун

Выконваецца на беларускай мове з рускімі і англійскімі субтытрамі
Працягласць – 1 гадзіна 45 хвілін з адным антрактам
Прэм’ера – 9 верасня 2012 года

 

Ирина – Нина Шарубина

Роман – Сергей Франковский

Кизгайло – Владимир Петров

Любка – Крискентия Стасенко

Наймит – Олег Мельников

Дирижер – Вячеслав Чернухо-Волич

Падзеі адбываюцца ў Магілёве і яго наваколлях напачатку 17-га стагоддзя
Дзея першая
Карціна першая
Падчас палявання ў гонар вяселля нобіляў Кізгайлы і Любкі на лясной паляне збіраюцца прыгонныя дзяўчыны Кізгайлы. Сярод іх – Ірына, у якую без памяці закаханы сябар жаніха, нобіль Раман. Скарыстаўшыся выпадкам, ён просіць Кізгайлу аддаць яму Ірыну, каб ажаніцца – без яе Раману няма жыцця. Кізгайла ашаломлены – як радавіты шляхціч, нобіль, можа здзейсніць такое святатацтва і весці ў храм халопку? Але ўгаворы Рамана такія настойлівыя, што Кізгайла дае згоду.
Гучыць паляўнічы рог маладой жонкі Кізгайлы Любкі. Пачуўшы пра рашэнне мужа, яна люта пярэчыць яму і забараняе вызваляць Ірыну. Кізгайла поўны самых змрочных прадчуванняў, адмова ад абяцання можа прывесці да вайны і знашчэнняў на любімай зямлі. Але Любку немагчыма пераканаць – няхай будзе вайна і кроў, няхай згіне панства – рабыне не быць жонкай нобіля. Спадзяючыся калі-небудзь стаць ўмілаванай Рамана, Любка прымушае Кізгайлу адправіць Ірыну ў турму ў Магілёў.

Карціна другая
У старым радавым замку Кізгайлы найміты рыхтуюцца да бою з войскам Рамана, не які дараваў здрады былога сябра. Атрад Кізгайлы ўзначальвае адважны і цынічны Найміт, які больш за ўсё ў жыцці шануе грошы. Кізгайла, разумеючы, што праўда на баку Рамана, шукае ў Найміта падтрымкі, аднак, чуе нечаканыя ў яго вуснах словы: "дзе праўды кліч? Чаго каштуе вера? Калі ў аковах мусіць хтось стагнаць? І каб не гэта, Божа мілы, я стрэў бы тут Сатанаіла. А ты, уража, ты праўду вяжаш… якой не ўзяць."
Войска Рамана штурмам берэ замак. Пазнаўшы пра паланенне Ірыны, Раман, выклікае Кизгайлу на паядынак. Праз некаторы час пахавальная песня ўзвяшчае пра смерць Кізгайлы.

Дзея другая
Карціна трэцяя
У бібліятэцы замка, у якім гаспадараць пераможцы, Раман застаецца сам-насам са сваімі думкамі. З'яўляецца Любка. Яна прызнаецца Раману ў сваім даўнім, бязмерным і горкім каханні да яго, расказвае, што толькі пра яго яе пачуцці, што за яго яна гатовая аддаць жыццё. Няхай ён падорыць ёй сына, моліць Любка, няхай не перапыніцца са смерцю Кізгайлы слаўны род нобіляў. Аднак, сэрца Рамана толькі з Ірынай, яе ён кахае, ёй ён адданы навечна, за ёй адпраўляецца ў Магілёў.
Войска Рамана выступае ў паход, прымае бой і трывае паражэнне. Раман узяты ў палон, яго чакае страшнае пакаранне.


Карціна чацвёртая
У магілёўскую турму, дзе пакутуе Ірына, прыходзіць Любка. Яна ў лютым гневе і роспачы – Раман асуджаны да адсячэння рук, якія больш ніколі не змогуць падняць меч супраць нобіляў. Любка патрабуе, каб Ірына адмовілася ад Рамана, аддала яго Любке, зняла з яго чары, інакш яе аслепяць. Але Ірына адхіляе ўсе маленні і пагрозы – яна ніколі не пакіне Рамана і не здрадзіць сваё каханне.

Карціна пятая
Плошча ў Магілёве. З жахам і болем людзі перажываюць пакаранне Рамана і Ірыны. Але ніхто і нішто не здольна знішчыць іх пачуццё, іх каханне – светлая легенда, якая вышэй усіх нягод…

.

 

Назад

Партнёры