Джузепе Вердзі
Баль-маскарад

опера ў 3-х дзеях

Сб | 9 снежня 2017|19:00

Узрoст 12+

У партыі Рычарда – Міхаіл Малафій (Украіна)

null
Даты спектакля

Лібрэта – Антоніо Сома, Франчэска Марыя Піаве
Дырыжор-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка
Рэжысёр-пастаноўшчык – народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Сямён Штэйн

Мастак-пастаноўшчык – народны мастак Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Окунеў
Мастак па касцюмах – Ірына Прэс
Хормайстар – народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч
Балетмайстар-пастаноўшчык – заслужаная артыстка Расіі Ларыса Трэмбавельская
Дырыжор – Вячаслаў Воліч

Выконваецца на італьянскай мове
Працягласць – 3 гадзіны 5 хвілін з двума антрактамі
Прэм’ера – 30 красавіка 1988 года

 

Ричард - Михаил Малафий (Украина)

Ренато -  Владимир Петров

Амелия -  Нина Шарубина

Ульрика - Оксана Якушевич

Оскар -  Алла Губа-Плоскина

Самуэль -  Анатолий Сивко (1-е исп.)

Том - Дмитрий Трофимук

Судья -  Сергей Лазаревич

Сильвано - Дмитрий Капилов

Слуга - Янош Нелепа


Дирижер – Виктор Плоскина 

Дзеянне адбываецца ў Бостане і яго наваколлях у канцы XVII стагоддзя.


Дзея першая
Раніца. Рычард, губернатар штата Масачусэтс, прымае наведвальнікаў, сярод якіх – ворагі Рычарда Сэмюэль і Том. Іх незадаволенае нараканне змешваецца з усеагульным усхваленнем губернатара. Паж Аскар прыносіць Рычарду спіс запрошаных на баль, які скора павінен адбыцца. Сярод запрошаных і Амелія, жонка сакратара і сябра губернатара Рэната, у якую Рычард таемна закаханы
La riverda nell'estasi raggiante di pallore...
Вновь хоть на миг моя любовь предстанет предо мною... (Рычард)
Рэната паведамляе Рычарду, што Сэмюэль і Том рыхтуюць загавор, які пагражае жыццю губернатара
Alla vita che t'arride...
Помни, граф, с твоей судьбою... (Рэната)
Потым яны, а таксама Аскар і суддзя адпраўляюцца ў масках да варажбіткі Ульрыкі, услаўленай чараўніцы
Ogni cura si doni al diletto...
С вами ночью к гадалке пойду я... (Рычард)
Ульрыка вядзьмарыць у сваім жыллі
Re dell'abisso, affrettati...
Царь преисподней, мне явись... (Ульрыка)
З'яўляецца Рычард у касцюме рыбака, але ў гэты момант Сільвана, слуга Амеліі, просіць прыняць яго спадарыню. Ульрыка застаецца з ёй адна. Рычард, схаваўшыся, чуе іх гутарку. Амелія прызнаецца, што закахана і просіць даць зелле, якое вылечыла б яе ад злачыннага захаплення. Вядзьмарка загадвае Амеліі пайсці ўначы на пустэчу, дзе здзяйсняюцца пакаранні смерцю, і сабраць там чароўную траву. Як толькі маладая жанчына выходзіць, Рычард просіць Ульрыку прадказаць яму лёс
Di'tu se fedele il flutto m'aspetta...
Скажи, не грозит ли мне буря морская...
Ульрыка кажа, што ён загіне ад рукі сябра. Рычард наладжаны скептычна
E scherzo od e follia siffatta profezia...
Безумство или шутка, все это для приманки...
Вядзьмарка папярэджвае графа, што яго забойцам стане той, хто першым пацісне яго руку. Гэтым чалавекам становіцца Рэната, і ўсё пераконваюцца ў хлуслівасці прадказанняў Ульрыкі.

Дзея другая
Ноч. Пустэльнае поле ў наваколлях Бостана. Месяц асвятляе сілуэты шыбеніц. Сюды прыйшла Амелія
Ecco l'orrido campo...
Вот оно, это поле...
Яна закахана ў Рычарда, і думка пра разлуку з ім для яе невыносна.
З'яўляецца Рычард і прызнаецца Амеліі ў каханні . З захапленнем ён пазнае, што Амелія таксама кахае яго. Іх ідылію парушае нечаканы прыход Рэната: ён папярэджвае губернатара пра блізкую небяспеку. Рычард просіць паклапаціцца пра яго даму, якая схавала твар пад вэлюмам, і бяжыць
Odi tu come fremono cupi...
Что-то там на скале зашуршало... 
(Амелія, Рэната, Рычард)
Рэната перапыняе дарогу змоўшчыкам, Амелія, якая прыходзіць яму на дапамогу, выпадкова адкрывае свой твар. Сэмюэль і Том падсмейваюцца над Рэната. Ён жа гарыць ад палкага жадання помсты і дамаўляецца з імі пра сустрэчу, намерваючыся ўдзельнічаць у загавары.

Дзея трэцяя
Кабінет у доме Рэната. У глыбіні – партрэт Рычарда ва ўвесь рост. Рэната пагражае Амеліі смерцю, яна просіць дазволіць ёй у апошні раз абняць сына
Morrт, ma prima in grazia...
мру, но перед смертью...
Муж разумее, што павінен адпомсціць не ёй, а сябру-здрадніку і з гаркатой звяртаецца да партрэта
Eri tu che macchia vi quell' anima...
Это ты отравил душу ядом... (Рэната)
Прыходзяць Сэмюэль і Том і разам з Рэната вырашаюць цягнуць жэрабя, каму забіць графа
Dunque l'onta di tutti sol una...
Нас свела наша тайная рана... 
(Рэната, Сэмюэль, Том)
Рэната прымушае Амелію выцягнуць жэрабя: ён падае на яе мужа. Забойства павінна адбыцца падчас балю-маскараду, і змоўшчыкі ўжо прадчуваюць перамогу.
Кабінет Рычарда. Ён падпісвае ўказ, па якім Рэната і яго жонка павінны пераехаць у Англію.
Forse la soglia attinse
Верно, она уже дома
Сумныя прадчуванні напаўняюць яго душу, калі ён думае пра Амелію
Ma se m'e forza perderti 
Навек расстаться мы должны
З залы даносіцца музыка. Рычард спяшаецца ўбачыць каханую. Змяшаўшыся з натоўпам гасцей, Рэната вызнае ў Аскара, пад якой маскай схаваўся Рычард. Амелія папярэджвае яго аб небяспецы, абодва зноў ахоплены натхненнем.
Ah! perche qui!.. fuggite
T'amo, si, t'amo, e in lagrime 
Ah! perche qui!.. fuggite
T'amo, si, t'amo, e in lagrime
Рычард паведамляе Амеліі пра хуткую разлуку. Калі яны развітваюцца, Рэната наносіць Рычарду смяротны ўдар. Сярод усеагульнага замяшання Рычард апраўдвае Амелію
Ella і pura: in braccio a morte...
Умирая, тебе клянусь я... (Рычард)
Ён памірае, прабачыўшы сваіх забойцаў

Выконваецца на італьянскай мове
Працягласць – 3 гадзіны 5 хвілін з двума антрактамі
Прэм’ера – 30 красавіка 1988 года

Назад

Партнёры