Вячаслаў Кузняцоў
Вітаўт

балет у 2-х дзеях

Вс | 1 красавiка 2018|18:00

Узрoст 12+

null
Даты спектакля

Лібрэта — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксей Дудараў, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рылатка
Харэаграфія і пастаноўка — народны артыст Беларусі Юрый Траян
Дырыжор-пастаноўшчык — Вячаслаў Воліч
Мастак-пастаноўшчык — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Эрнст Гейдэбрэхт
Мастак па святлу — Сяргей Мартынаў
Дырыжор — Андрэй Іваноў

Працягласць — 1 гадзіна 55 хвілін з адным антрактам
Прэм’ера — 5 верасня 2013 года

 

Витовт -  Антон Кравченко

Ягайло - Юрий Ковалев

Анна - Ирина Еромкина

Ядвига - Ольга Гайко

Кейстут - Дмитрий Шемет

Бирута - Полина Захаренкова

Шут - Константин Героник

Черный человек - Такатоши Мачияма

Дирижер – Олег Лесун

 

 

"Іграюць сурмы баявыя,
Віхор разносе іхні звон, —
I песні дзіўныя такія
Ад іх лятуць да ўсіх старон."
Я.Купала “З песень а бітвах”

І дзея

1 карціна

Лясы Вялікага княства Літоўскага

Святочнай ноччу ўся прырода славіць уладара лясоў Зубра - заступніка беларускай зямлі і людзей, якія жывуць на ёй. Царства чароўнага лесу напоўнена выразнымі хвалюючымі гукамі, кожны імкнецца патрапіць туды і закруціцца ў захопленым адчуванні яднання са Светам!

Удалечы ледзь бачны мігатлівы паветраны карагод дзяўчын, у якім бярэ ўдзел Ганна. Раптам з'яўляюцца паляўнічыя, якіх узначальваюць стрыечныя браты князі Ягайла і Вітаўт. Сваёй сілай і моцай Вітаўт адразу прыцягвае Ганну.

Настае самая важная частка свята – выбар Леды. Ёю становіцца Ганна. За яе рытуальным танцам, які павінны заклікаць умілаванага, зачаравана назіраюць браты. 

Ягайла перакананы, што ніхто не смее адмовіць яму і, як князь, ён сам будзе выбіраць сабе дзяўчыну. Кожны з братоў гатовы пазмагацца за сэрца Ганны-Леды. Але не Ягайла заклікаў яе танец. Ганна нясмела працягвае рукі да Вітаўта. 

Ягайла не прызнаны. Ён не можа з гэтым змірыцца і клянецца адпомсціць брату. Няўстойлівы мір парушаны. Злы рок урываецца ў лёс Вітаўта і Ганны, але гэтай чароўнай ноччу яны закаханыя і шчаслівыя…

2 карціна

Трокскі замак

У замку князя трокскага і жамойцкага Кейстута, бацькі Вітаўта, ідуць "агледзіны нявесты". Кейстут, яго жонка Бірута і іх набліжаныя гасцінна сустракаюць Вітаўта і Ганну. Пачынаюцца вясёлае свята, усе захоплены прыгожай маладой парай.

Раптам на балі з'яўляецца Чорны чалавек. Ён з павагай запрашае маладога князя на вяселле Ягайлы і польскай прынцэсы Ядзвігі.

Вітаўт рады магчымасці пагадзіцца са стрыечным братам, але Ганна ўсёй сваёй істотай адчувае лжывасць гэтага запрашэння і спрабуе адгаварыць Вітаўта ад паездкі. Мудрыя, адчуваючыя незваротнасць лёсу, Кейстут і Бірута, благаслаўляюць сына і адпраўляюць яго насустрач новым выпрабаванням. Такія дзеці Зубра – яны не хаваюцца ад лёсу, а годна прымаюць яго выклік.

Закаханыя развітваюцца, Усе госці заміраюць у трывожным чаканні. Імкліва Чорны чалавек расхінае дзверы, і ў замак урываецца Ягайла з ваярамі. Паплечнікі Кейстута адступаюць. Коштам свайго жыцця бацька Вітаўта спрабуе выратаваць Ганну. Ёй атрымоўваецца бегчы, а Кейстут падае пад ударамі ворагаў. 

Чорны чалавек зрывае са зрынутага Кейстута знак княжай улады - каллар – і ўручае яго Ягайле.

ІІ дзея

3 карціна.

Кракаў, рэзідэнцыя Ягайлы

На пышным каралеўскім балі з нагоды вяселля Ягайлы і Ядзвігі - уся еўрапейская знаць. Прынцэса поўная трывогі – у залі дагэтуль няма яе жаніха. Вітаўт супакойвае Ядзвігу і запрашае яе на танец. 

Раздаюцца фанфары, якія ўзвяшчаюць пра прыбыццё Ягайлы. Вялікі князь уваходзіць у залу і ўрачыста падае Ядзвізе каллар Кейстута. 

Разумеючы ўсю глыбіню здрады, Вітаўт сплятаецца з Ягайлай у смяротнай сутычцы. Лёс на боку Вітаўта, але яму не наканавана атрымаць перамогу. Па ўзмаху рукі Ягайлы перад Вітаўтам апускаецца турэмнае агароджа.

4 карціна.

Крэўскі замак, вязніца Вітаўта

Вітаўт у роспачы, сілы пакінулі яго. Дарэмна ён спрабуе знайсці выйсце і ўжо гатовы прыняць жорсткі прысуд лёсу. Перад ім праплываюць здані – бацька, які сустракае яго і Ганну... умілаваная, якая танцуе ў начным лесе… пахавальнае вогнішча Кейстута... рыдаючая Ганна... І – цуда! – выява становіцца рэальнай! Перад ім яго Ганна! Але няўжо іх каханне асуджана згубіцца ў гэтай вязніцы.

Ганна заклікае Вітаўта да супраціўлення і паказвае яму дарогу на волю. Перапрануўшыся ў адзенне ўмілаванага, дзяўчына застаецца ў вязніцы, а яе жаніх адыходзіць, каб вярнуцца з перамогай і вызваленнем.

У вязніцы з'яўляецца Чорны чалавек са світай – помста павінна адбыцца. Нечакана Ганна скідае мужчынскае адзенне і перад агаломшанымі ворагамі паўстае прыгожая Леда. 

Руйнуючы ўсё на сваім шляху, у замак урываюцца войскі Вітаўта. Наперадзе – ён сам, поўны смагі помсты, ніхто і нішто не можа яго спыніць. Спрабуючы вырвацца з зачараванай віхуры бітвы і выратаваць мужа, каралева Ядзвіга зрывае з Ягайла карону і кладзе яе да ног пераможцы. Але не гэта трэба Вітаўту – не кроў, а хрысціянская літасць скрозь стагоддзі і дзеі слаўных герояў, асвяціць будучыню Народа…

Назад

Партнёры