Версія для людзей са слабым зрокам
By using our website, you agree to our use of cookies.
4 чэрвеня дырыжыраваць апошнім паказам «Іаланты» ў беларускім Вялікім будзе галоўны запрошаны дырыжор венскага аркестра United Europe Orchestra Васіль Юркевіч.
17 мая вядучыя салісты оперы тэатра Марта Данусевіч і Тарас Прысяжнюк у Камернай зале раскажуць «Гісторыю кахання». На гэты раз артысты выканаюць творы двух італьянскіх геніяў – Вердзі і Пучыні.
8 ліпеня народная артыстка Беларусі Настасся Масквіна разам з джаз-трыа "Трансформер" у Камернай зале тэатра прадставіць праграму ў жанры красовер. Гэтым канцэртам будзе зачынены сезон на малой сцэне.
15 мая народная артыстка Беларусі Ірына Яромкіна запрашае гледачоў на свой творчы вечар. 25 гадоў як балерына служыць сцэне Вялікага тэатра.
25 мая Вялікі тэатр Беларусі запрашае любімых гледачоў адсвяткаваць свой дзень нараджэння разам. У гэты вечар нас чакае Урачысты канцэрт.
29 сакавіка ў Вялікім тэатры прайшоў традыцыйны Вечар беларускай культуры, на якім можна было «дакрануцца» да цудадзейных абразоў, а таксама адчуць асалоду беларускай мовы і музыкі.
6 красавіка ўвазе меламанаў у Камернай зале тэатра будзе прадстаўлены канцэрт, у праграме якога будзе гучаць музыка Вольфганга Амадэя Моцарта.
У Год гістарычнай памяці тэатр запрашае гледачоў... у Магілёў XVII стагоддзя. 29 сакавіка на нашай сцэне – опера Дзмітрыя Смольскага «Сівая легенда». Перад спектаклем, у 18:15, у фае тэатра – выстава цудатворных абразоў у рамках традыцыйнага Вечара беларускай культуры.
13 красавіка – канцэрт з удзелам салістаў оперы Вялікага тэатра Беларусі Ірыны Кучынскай і Аляксандра Міхнюка.
15 красавіка духавы квінтэт салістаў аркестра Вялікага тэатра Беларусі запрашае гледачоў дакрануцца да музыкі народаў свету – пачуць выдатных кампазітараў ХХ стагоддзя.
25 сакавіка ў Камернай зале адбудзецца канцэрт "Ад оперы да раманса".
20 красавіка ў Камернай зале будуць гучаць рамансы, якія мы ведаем усё без выключэння. І ўсё ж выкананы яны будуць па-іншаму.
6 сакавіка заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сало будзе прызнавацца гледачам… у каханні. У Камернай зале прагучаць песні пра самае галоўнае.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка падпісаў распараджэнне «Аб прадастаўленні грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2022 год». Адзін з тых, хто атрымаў грант, стаў саліст оперы Вялікага тэатра Беларусі Дзмітрый Шабеця.
Народны артыст СССР харэограф Валянцін Елізар'еў плануе прадставіць прэм'еру балета Пятра Чайкоўскага на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ў сакавіку.
19 красавіка ўпершыню на галоўнай сцэне Вялікага тэатра Беларусі пачуем гасцей з Санкт-Пецярбурга – Міхаіла Векуа з Марыінскага і Алесю Пятрову з Міхайлаўскага тэатраў.
У лютым у Вялікім нас чакаюць тры спектаклі з удзелам саліста Марыінскага тэатра (Санкт-Пецярбург) Уладзіслава Сулімскага.
30 сакавіка заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Траццяк і струнны квінтэт “Серэнада” зноў запрашаюць гледачоў у Камерную залу тэатра. У гэты вечар знойдзецца месца і інструментальнай музыцы, і вакалу, і танцам…
19 студзеня партыю Цібальда ў балеце С. Пракоф'ева "Рамэа і Джульета" у пастаноўцы В. Елізар'ева выканае вядучы саліст Тэатра балета імя Л. Якабсона ў Санкт-Пецярбургу беларус Дзяніс Клімук.
У ноч на стары Новы год у Вялікім тэатры Беларусі 13-ы раз прайшоў Вялікі навагодні баль. На адну ноч тэатр ператварыўся ў старажытны замак.