Архiў навiн

Сапраўдны цуд

У аўторак, 5 снежня, мы чакаем нашых любімых гледачоў у тэатры, каб разам адкрыць новыя, для кагосьці – яшчэ нязведаныя, старонкі беларускай гісторыі і мастацтва. Роўна ў 18:15 мы запрашаем усіх стаць сведкамі без перабольшання ўнікальнай падзеі - у фае беларускага Вялікага будуць выстаўлены дзве цудатворныя іконы ХVII стагоддзя: «Маці Божая Пажайская» і «Мадонна з Немаўлём». «Гэтая выстава дае магчымасць не толькі ўбачыць непаўторныя творы беларускага іканапісу, але і прадстаць перад цудадзейнымі шэдэўрамі, пранікнуцца хараством вобраза нязгаснага святла...» – перакананы дырэктар Музея старажытнай беларускай культуры Барыс Лазука. Навуковы супрацоўнік Музея старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Флікоп-Світа адкрые выставу і раскажа гісторыю з'яўлення гэтых вобразаў, а таксама адкажа на ўсе пытанні, а яны, несумненна, узнікнуць пасля апавядання, якое не зможа не захапіць.

Працягнецца Вечар беларускай культуры ў вялікай зале тэатра: роўна ў сем гадзін вечара на нашай сцэне ажыве Магілёў XVII стагоддзя - у спектаклі «Сівая легенда». «Гэтая опера - адна з лепшых і найбольш арыгінальных ў Вялікім тэатры Беларусі» - пішуць музычныя крытыкі аб «Сівой легендзе» Дзмітрыя Смольскага, лібрэта да якой напісаў сам Уладзімір Караткевіч. XVII стагоддзе - час непрыступных замкаў, паляванняў, нобіляў, радавітых шляхціцаў... І ўсё ж такі гэта гісторыя - пра каханне, якое вышэй за ўсё і пра якое складаюцца легенды... 5 снежня на сцэне беларускага Вялікага - зоркі нашага тэатра: народныя артысты Беларусі Настасся Масквіна (Ірына) і Сяргей Франкоўскі (Раман), а таксама заслужаныя артысты рэспублікі Ўладзімір Громаў (Кізгайла), Аксана Волкава (Любка) і Алег Мельнікаў (Найміт). За дырыжорскім пультам - маэстра Андрэй Іваноў.

 

 

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры