Архiў навiн

Конкурс-2017: старт!

 

Генеральный партнер

 

111 удзельнікаў з 16 краін – менавіта столькі маладых вакалістаў прыехала ў Мінск для ўдзелу ў Калядным оперным конкурсе, які праходзіць у Вялікім тэатры Беларусі ўжо ў 4 раз. Традыцыйна больш за ўсё ўдзельнікаў з Расіі, Беларусі і Украіны, таксама прыехалі спевакі з Грузіі, Казахстана, Арменіі, Ізраіля, ЗША, Малдовы, Латвіі, Кітая, Азербайджана, Францыі, Эстоніі, Германіі, Канады. Зноў жа традыцыйна на конкурс большасць прыехала сапрана, у меншай ступені – меца-сапрана, тэнараў, барытонаў і басоў. Прымуць удзел і два бас-барытона.

– Гэты конкурс мы праводзім ужо ў чацвёрты раз, за гэтыя гады ў ім узялі ўдзел больш за 400 чалавек. Многія з іх здабылі вядомасць і папулярнасць на сусветных оперных пляцоўках. Але самае галоўнае, што Калядны конкурс вакалістаў у Мінску атрымаў сваё аблічча. Нават не сумняваюся, што і цяперашні конкурс запомніцца непаўторнай творчай атмасферай і аб'ектыўным судзействам журы. А атрымаць высокія ўзнагароды зможа кожны з вас! – так на сходзе, які адкрываў Калядны конкурс, звярнуўся да ўдзельнікаў генеральны дырэктар Уладзімір Паўлавіч Грыдзюшка і пажадаў усім ўдачы.

Нагадаем, што маладых вакалістаў чакае 3 тура спаборніцтва. Пасля першага з 111 чалавек застанецца 30, а да фіналу дойдуць толькі 10 з іх. Менавіта яны і будуць змагацца за Гран-пры ў 10 тыс. долараў, першыя тры прэміі ў 8, 6 і 4 тыс. долараў адпаведна, а таксама спецыяльныя прызы ад журы і, вядома, Прыз глядацкіх сімпатый. Пераможцы і лаўрэаты стануць вядомыя 20 снежня на Гала-канцэрце. Трыумфатараў мы пачуем і 22 снежня, на Гала-канцэрце зорак сусветнай оперы.

 

 

ПАРТНЕРЫ ПРОЕКТА

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры