Архiў навiн

Каварадосі – Ахмед Агадзі

«Цёмны кардынал» Рыма – Скарпіа жадае што б там ні стала дамагчыся самай прыгожай жанчыны горада – Флорыі Тоскі і знішчыць яе каханага Каварадосі. Жорсткі Скарпіа не спыніцца ні перад чым, каб дамагчыся свайго...

12 верасня на сцэне Вялікага тэатра Беларусі – гісторыя палкага кахання опернай дзівы Тоскі і мастака Марыо Каварадосі. У мінулым сезоне шэдэўр Дж. Пучыні – оперу «Тоска» вярнуў на нашу сцэну галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ. (Дырыжор-пастаноўшчык – Джанлука Марчано, мастак-пастаноўшчык – Аляксандр Касцючэнка.)

Партыю Каварадосі 12 верасня выканае заслужаны артыст Расіі, народны артыст Татарстана, уладальнік прэстыжнай расійскай прэміі «Залатая маска», адзін з самых вядомых і запатрабаваных тэнараў свету – Ахмед Агадзі, запрошаны саліст беларускага Вялікага. Прэм'ер Марыінкі (Санкт-Пецярбург) удзельнічаў у спектаклях Вялікага тэатра Расіі, Амстэрдамскай оперы, Дацкай Каралеўскай оперы, Будапешцкай оперы, Страсбургскай оперы, Тэатра Калон ў Буэнас-Айрэсе і інш. Агадзі – сцэнічны партнёр Ганны Нятрэбкі, Марыі Гулегінай і іншых славутых оперных зорак . Спявак шмат гастралюе, на яго творчым рахунку – выступленні ў Францыі, Вялікабрытаніі, Галандыі, Даніі, Аўстрыі, Бельгіі, Латвіі, Аргентыне, Турцыі. А ў 1998 годзе ён быў прызнаны лепшым спеваком на Міжнародным оперным фестывалі імя Фёдара Шаляпіна ў Казані. Таксама Ахмед прымаў удзел у оперным фестывалі ў Бадэн-Бадэне, дзе пад кіраўніцтвам Валерыя Гергіева выканаў партыі Пінкертона («Мадам Батэрфляй») і Рудольфа («Багема»).

У гэты вечар галоўныя партыі выканаюць цудоўныя артысты Вялікага тэатра: Тоска – народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Ніна Шарубіна; Скарпіа – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Громаў. За дырыжорскім пультам – заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, кавалер Ордэна Францыска Скарыны маэстра Аляксандр Анісімаў.

 

 

 

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры