Архiў навiн

Цацкi - 2018: Вынiкi конкурсу

120 сем'яў з самых розных куткоў Беларусі - ад Мінска да Віцебска, ад Нясвіжа да Магілёва, ад Чэрвеня да Оршы - прынялі ўдзел у сямейным конкурсе «Навагодняя тэатральная цацка». У гэтым годзе ён праходзіў ужо ў 5-ы раз. І стаў сапраўды асаблівым: такой колькасці цацак мы яшчэ не атрымлівалі! 140 вырабаў было даслана ў Вялікі! Усе яны па традыцыі ўпрыгожылі нашу навагоднюю елку ў фае тэатра.

Такім чынам, называем галоўных трыумфатараў конкурсу! Аднагалосна журы вырашыла, што ўладальнікам Гран-пры становіцца сям'я Кузняцовых. Браты Міхаіл і Арсеній, а таксама іх мама Ганна стварылі з пап'е-машэ двух муз старажытнагрэчаскай міфалогіі - музу трагедыі Мельпамену і апякунку танца Тэрпсіхору. Першае месца - ў сям'і Семчанка і іх казачных персанажаў - Бабы-Ягі  і Гнома. Другое месца - у Дар'і Філатавай і яе Мышыльды. Трэцяе месца - у сям'і Ставер. Мама Алена, тата Руслан, дачка Анастасія і сын Арцём разам працавалі над узрушаючай кампазіцыяй «Балет». Пацешная Ведзьмачка Ягуня ад сям'і Емяльянавых атрымала Прыз глядацкіх сімпатый.

Прызы і падарункі ад тэатра і нашых спонсараў былі ўручаны ў рамках святочнага прадстаўлення. У фае тэатра традыцыйна прайшла тэатралізаваная навагодняя праграма, у якой прынялі ўдзел вядучыя салісты оперы Вялікага: Іна Русіноўская, Марына Ліхашэрст, Алена Таболіч, Марына Аксёнцава, Ілля Пеўзнер. (Над святам працавалі нашы рэжысёры Наталля Бараноўская і Марыя Ісаева.) Пасля ранішніка ўсе ўдзельнікі конкурсу прайшлі ў залу - убачыць самы казачны балет П. Чайкоўскага "Шчаўкунок".

 

 

 

НАШИ ПАРТНЕРЫ

 

 

 

 

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры