Архiў навiн

РАМАНСЫ. ЛЮБІМАЕ

 

27 сакавіка ў камернай зале імя Л.П. Александроўскай гледачоў чакае дзіўна прыемны вечар, вечар радасных успамінаў і цёплых сустрэч з каханай музыкай...

- Рамансы - гэта гісторыя жыцця, якая распавядаецца ўсяго за тры куплеты. Таму артысты спяваюць іх ня голасам - сэрцам. Так, вакальны тэмбр - гэта цудоўна, але глядач павінен адчуць твор, адказаць на яго сваімі слязьмі або усмешкай. Бо за гэтымі эмоцыямі людзі і прыходзяць у тэатр, - кажа лаўрэат міжнароднага конкурсу канцэртмайстар Таццяна Іванова. - Артысты, якія выступаюць у малой зале, валодаюць дзіўным талентам: яны не баяцца спяваць, гледзячы гледачам прама ў вочы, адкрываючы сваё сэрца і душу. Бо адна справа - стаяць на вялікай сцэне, калі ад публікі цябе аддзяляе і рампа, і аркестравая яма. Зусім іншае адчуванне, калі гледачы сядзяць проста перад табой. Не разгубіцца, не заціснуцца вельмі і вельмі складана - гэты талент або ёсць, або яго няма... На вечары прагучаць творы самых розных рытмаў і настрояў - ад вальса да танга, мелодыі сустрэч і растанняў, гледачы стануць сведкамі сур'ёзных запалаў, а таксама вясёлых сцэн і дзівосных маналогаў. Тут будзе адбывацца усё тое, з чым мы сустракаемся кожны дзень у штодзённым жыцці, толькі са сцэны малой залы гэта прагучыць ярчэй, сардэчнейш і больш шчыра - усё для вас і пра вас, дарагія гледачы!..

Сапраўды, раманс - жанр, у якога няма часавых межаў, да яго звяртаюцца кампазітары самых розных эпох. Раманс - вельмі цяжкі жанр для выканаўцы. Магчыма, часам і здаецца, што тут няма нічога складанага: выйшаў - і праспяваў... Але за гэтыя некалькі хвілін артыст пражывае жыццё героя, ён павінен выказаць усе яго пачуцці, настрой, перажыванні. Прычым без дапамогі аркестра і партнёраў. І гэта ўдаецца не кожнаму. Менавіта такім талентам валодаюць спевакі, якія выйдуць 27 сакавіка на сцэну Камернай залы: народныя артысты Беларусі Васіль Кавальчук, Сяргей Франкоўскі, заслужаныя артысткі рэспублікі Тамара Глаголева, Алена Шведава, Алена Бундзелева, Алена Сало, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў Ганна Гур'ева, Алена Сіняўская, Вольга Маліноўская, Андрэй Сялюцін, Андрэй Мацюшонак, Васіль Мінгалёў, Дзяніс Янцэвіч, Аляксандр Краснадубскі, а таксама Марына Аксенцова, Святлана Марусевіч і Ілля Пеўзнер. У выкананні вядучых салістаў оперы прагучаць вядомыя рамансы, жамчужыны сусветнай вакальнай лірыкі. Вядучая - Вольга Кажгаліева. Рэжысёр - Алена Медякова. Партыя фартэпіяна - Таццяна Іванова. Партыя скрыпкі - Ганна Захарава.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры