Архiў навiн

Трыумф творчасці

 

 

Інфармацыйны партнёр конкурсу - штомесячны часопіс для дзяцей і падлеткаў "Арэлі" 

 

 

 

Больш за 200 работ было даслана на сямейны конкурс "Навагодняя тэатральная цацка", які прайшоў у Вялікім тэатры Беларусі вось ужо 10-ты раз. 26 снежня, перад операй для ўсёй сям'і "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)", узнагароджвалі пераможцаў і ўдзельнікаў.


Гран-пры атрымала сям'я Таццяны Баразновай за працу "Маленькі прынц". Першае месца раздзялілі Ягор Быліна (цацка "У гасцях у Драсельмеера") і сям'я Ходак (кампазіцыя "У пошуках Кая"). "Серабро" - у Паліны Савенкі (кампазіцыя "Снежная каралева") і Марыі Зотавай (цацка "Маленькі прынц"). Трэцяе месца - у сям'і Барсуковых (кампазіцыі на тэму казкі пра Шчаўкунка) і Максіма Лучанка (цацка "Шчаўкунок і Мышыны кароль").

Спецыяльнымі прызамі ў самых розных намінацыях былі ўдастоены ўдзельнікі. Падарункі для дзяцей таксама прыгатавалі генеральны дырэктар беларускага Вялікага Кацярына Дулава, галоўны рэжысёр тэатра Ганна Маторная, галоўны дырыжор Арцём Макараў, галоўны балетмайстар Ігар Колб, галоўны мастак Любоў Сідзельнікава і інш.

Трох пераможцаў выбрала галоўны рэдактар часопіса для дзяцей і падлеткаў "Арэлі" Таццяна Гуляева (часопіс "Арэлі" - інфармацыйны партнёр нашага конкурсу) - і паднесла падарункі.

Дзеці прыехалі не толькі з Мінска, з самых розных куткоў Беларусі. Было вельмі прыемна бачыць сем'і, якія прымаюць удзел у нашым конкурсе з году ў год. Правялі цырымонію ўзнагароджання Муза - рэжысёр Наталля Бараноўская, Дзед Мароз - саліст оперы Уладзіслаў Зазулька, а таксама Лялька - артыстка балета Іжэна Квашына.

Дзякуй кожнаму за ўдзел, дзякуй за любоў да тэатра, за эмоцыі, якія неацэнныя, і за натхненне, якое вы, нашы любімыя гледачы, дорыце нам! Гэты тэатральны пераднавагодні тыдзень пачаўся вельмі пазітыўна - дзякуючы вам. Да сустрэчы ў тэатры! Вялікім тэатры Беларусі.


Фота: Міхаіл Грыдасаў

  

0
0
0
s2sdefault