Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Лаурэнсiя – Ніно Самадашвілі

 

Вядучая салістка Дзяржаўнага балета Грузіі танчыць у Мінску 24 лістапада!

Беларускія прыхільнікі балетнага мастацтва не маглі не запомніць крохкую балярыну з Грузіі – у гэтым годзе Ніно Самадашвілі скарыла гледачоў сваёй Адэтай-Адыліяй, калі танчыла ў легендарным балеце Пятра Чайкоўскага ў рамках міжнароднага праекта «Балетнае лета ў Вялікім». Тады Ніно прызнавалася: «Я вельмі хвалююся, бо «Лебядзінае возера»для мяне – самы цяжкі балет...» Але перажыванні былі марнымі: беларуская публіка артыстку прыняла і палюбіла.

З дзяцінства Ніно займалася танцамі, праўда, нацыянальнымі – грузінскімі. А потым паступіла ў Дзяржаўную вучэльню балетнага мастацтва імя Вахтанга Чабукіяні. Дарэчы, гэта яе мама настаяла на тым, каб дачка пачала займацца або балетам, або фігурным катаннем. І дзяўчынка зрабіла свой выбар, пасля стаўшы салісткай балетнай трупы Тбіліскага тэатра оперы і балета ім. З. Паліяшвілі. Зараз Ніно Самадашвілі – вядучая салістка Дзяржаўнага балета Грузіі.

Як прызнаецца сама Ніно, яна жыве па прынцыпе «Я гэта змагу і зраблю!» І даказвае, што сапраўды можа ўсё, кожны раз выходзячы на сцэну. Вядома, кошт любога поспеху – гэта выматвальныя трэніроўкі, боль, траўмы і слёзы. Самадашвілі успамінае, як пасля траўмы, не адужэўшы, ды яшчэ і з тэмпературай яна танчыла «Жызэль»: «Я не адчувала ног, але мне прыйшлося справіцца з гэтым – выйсці на сцэну і танчыць так, каб ніхто гэтага не заўважыў...» Таму што яна любіць сваіх гледачоў – а тыя адказваюць ёй узаемнасцю...

24 лістапада Ніно Самадашвілі танчыць на беларускай сцэне галоўную партыю ў балеце Аляксандра Крэйна «Лаурэнсiя». Дарэчы, у 2014 годзе пастаноўку ў Мінску ажыццявіла знакамітая грузінская балерына Ніна Ананіяшвілі, мастацкім кансультантам выступіў народны артыст Расіі Аляксей Фадзеечаў, а маляўнічым яго зрабілі сцэнограф з Грузіі Давід Манавардзісашвілі і Аляксандр Васільеў, знакаміты гісторык моды, які стварыў цудоўныя касцюмы – лёгкія і вытанчаныя. Мяркуем, Ніно Самадашвілі будзе лёгка выступаць на беларускай сцэне, бо з гэтай харэаграфіяй яна знаёмая не па чутках. У яе рэпертуары: Адэта-Адылія («Лебядзінае возера», харэаграфія А. Фадзеечава); Фея Дражэ («Шчаўкунок», харэаграфія А. Фадзеечава), варыяцыя Раймонды («Раймонда», харэаграфія Фадзеечава і Н. Ананіяшвілі), Мірта («Жызэль», харэаграфія А. Фадзеечава), Валадарка дрыяд, першая і другая варыяцыі («Дон Кіхот», харэаграфія А. Фадзеечава і Н. Ананіяшвілі), Сёмы вальс («Шапэніяна» у пастаноўцы Н. Ананіяшвілі). А ў чэрвені гэтага года Ніно Самадашвілі танчыла ў «Лаурэнсіі» на Тбіліскім міжнародным балетным фестывалі.
Мы з нецярпеннем чакаем грузінскую артыстку на беларускай сцэне!

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры