Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Калаф – Ахмед Агадзі

 

28 лістапада ў оперы «Турандот» Джакама Пучыні ролю Калафа выканае заслужаны артыст Расіі, народны артыст Татарстана, уладальнік прэстыжнай прэміі «Залатая маска», адзін з самых вядомых і запатрабаваных тэнараў свету – Ахмед Агадзі, запрошаны саліст беларускага Вялікага.

Гэтую партыю казахскі тэнар ўпершыню праспяваў ў Англіі – ў Лондане, Манчэстэры і Ліверпулі. Потым Калафа ў яго выкананні не раз чулі ў Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі. Натуральна, гэта каронная партыя Агадзі ў родным для яго Марыінскім тэатры ў Санкт-Пецярбургу. Але і беларускім гледачам персідскі прынц у выкананні Ахмеда Агадзі палюбіўся ўжо даўно.

А вучыцца музыцы будучы прэм'ер Марыінкі пачаў толькі пасля 20-ці. Маленькі Ахмед спяваў і танчыў з пяці гадоў. Але ў дзяцінстве ён і не думаў, што для гэтых заняткаў патрэбныя педагогі. Пасля школы ён пайшоў у войска, дзе ў ім разглядзелі, дакладней – пачулі саліста ваеннага аркестра. І толькі тады Агадзі паспрабаваў паступіць у Новасібірскую кансерваторыю. Але ніхто з педагогаў не захацеў браць у вучні ўжо не юнага чалавека, які нідзе да гэтага не навучаўся музыцы. Хоць, напэўна, многія з іх потым пра гэта шкадавалі. Ахмед паступіў на вакальнае аддзяленне музычнай вучэльні ў тым жа Новасібірску – і праз тры гады так прыгожа заспяваў, што яго ўзялі Маскоўскую кансерваторыю. (І гэта пры конкурсе больш за 100 чалавек на месца!) Цікава, што ў час вучобы Ахмед часцяком падпрацоўваў у кінатэатры на Арбаце – перад кожным сеансам на радасць гледачам спяваў рамансы. У расійскай сталіцы ён застаўся надоўга–- на працягу 11 гадоў пасля заканчэння кансерваторыі бліскаў на сцэне музычнага тэатра К.С. Станіслаўскага і У.І. Неміровіча-Данчанкі. А потым стаў зоркай Марыінскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу. Цяпер ён выступае на самых вядомых оперных пляцоўках Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Галандыі, Даніі, Аўстрыі, Бельгіі, Латвіі, Аргенціны, Турцыі, Германіі, Румыніі і інш.

У яго рэпертуары – партыі Альфрэда ( «Травіята»), Герцага («Рыгалета»), дона Карласа («Дон Карлас»), Радамеса («Аіда»), дона Атава («Дон Жуан»), Хазэ («Кармэн»), Пінкертон («Мадам Батэрфляй»), Рудольфа («Багема»). І ўсё ж такі ў Мінску 28 лістапада Агадзі зноў паўстане перад беларускай публікай у вобразе Калафа. «Яго бясконца прыгожы, са слязой голас – сапраўднае ўпрыгажэнне спектакля», – пішуць крытыкі менавіта аб гэтай партыі прэм'ера Марыінкі. А сам Ахмед Агадзі не раз падкрэсліваў: «На сцэне спяваю тое, што адчуваю. Я так уваходжу ў вобраз, што нават і не думаю, што тут трэба спяваць «так», а тут – «вось так». Голас льецца з самай глыбіні душы...»


28 лістапада на сцэну беларускага Вялікага разам з Ахмедам Агадзі ў несумненным шэдэўры Джакама Пучыні выйдуць нашы бліскучыя артысты: Кацярына Галаўлёва (Турандот), Алена Бундзелева (Ліу), Андрэй Валенцій (Цімур), Уладзімір Громаў (Пінг), Янаш Нялепа (Понг), Аляксандр Жукаў (Панг), Віктар Мендзелеў (Імператар). За дырыжорскім пультам - Віктар Пласкіна.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры