Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Вялікі тэатр. Ёлкі

Што ў нас на носе? Правільна – Каляды і Новы год! А якія зімовыя святы без Дзеда Мароза, Снягуркі і цудаў? Казачныя прадстаўленні і займальныя навагоднія праграмы Вялікага тэатра Беларусі падораць радасць ўсёй сям'і!

***
9 снежня ў фае тэатра ўжо запаліць свае агні вялікая елка. Яе з'яўленне – першая і самая верная прыкмета таго, што ў беларускім Вялікім рыхтуюцца да самых чароўных святаў – Калядаў і Новага года. У суботу, 9 снежня, у 11.20 Васіліса Найпрыгажэйшая і Іван-царэвіч чакаюць у госці вялікіх і маленькіх гледачоў, каб гуляць, весяліцца, удзельнічаць у пацешных віктарынах, адгадваць загадкі, спяваць песні, чытаць вершы, танчыць і, вядома, вадзіць карагоды ! Самых актыўных рабят чакаюць падарункі ад нашых сяброў-спонсараў. А роўна а 12:00 вялікая зала адкрые свае дзверы, каб хлапчукі і дзяўчынкі апынуліся ў змрочным царстве Кашчэя. Менавіта тут, у чароўным замку, за высокай сцяной, не па сваёй волі жывуць царэўны – палонніцы несмяротнага злыдня. Але не хвалюйцеся, Іван-царэвіч пераможа ўсіх ворагаў, вызваліць усіх прыгажунь і, як і павінна быць ў канцы казкі, возьме ў жоны найпрыгажэйшую. Можна нават не сумнявацца, балет Ігара Стравінскага «Жар-птушка» заваражыць ваша дзіця настолькі, што яно абавязкова папросіць вас прывесці яго зноў у Вялікі тэатр. А калі ласка! Снежань працягне радаваць дзяцей і іншымі казачнымі гісторыямі.

***
Хіба можна ўявіць зімовыя святы без чароўнай музыкі Пятра Чайкоўскага? Не! 24, 27, 28, 29, 30 і нават 31 снежня, а таксама 3, 4, 5 і 6 студзеня на нашай сцэне ажывуць лялькі, шэрыя мышы стануць каралямі, маленькія дзяўчынкі – прынцэсамі, а ў звычайны свет прыйдзе цуд – разам з выдатнай гісторыяй пра зачараванага Шчаўкунка. Так, гэты спектакль – святочны, па-дзіцячаму добры і шчыры, але па-даросламу філасофскі і шматзначны. Зрэшты, хаця б на некаторы час дазвольце сабе адысці ад праблем – падарыце сабе і свайму дзіцяці казку. А хлапчукам і дзяўчынкам тым больш будзе цікава глядзець «Шчаўкунок» у гэтыя дні, таму што ў спектаклях (акрамя зорак беларускага балета) прымуць удзел аднагодкі – навучэнцы харэаграфічнай гімназіі-каледжа. І хто ведае, можа быць, менавіта гэты паход у тэатр і пераверне ўсё жыццё вашага дзіцяці?.. Безумоўна, кожнаму балету будзе папярэднічаць навагодняя праграма ў фае тэатра: дзеці змогуць прашаптаць сваё запаветнае жаданне на вушка Дзеду Марозу, а самыя актыўныя – атрымаць падарункі з рук Снягуркі. Не забудзьцеся, што 31 снежня пачатак балета «Шчаўкунок» – у 11:00, а значыць, на ранішнік трэба будзе сабрацца да 10:20. Ва ўсе астатнія дні час пачатак забаўляльнай праграмы – 11:20.

***
2 студзеня Вялікі тэатр чакае малых на казачны балет аб трох парасятах – братах Ніфе і Нуфе і сястрычцы Нафе, якія вырашылі пабудаваць новы домік. Да іх на дапамогу прыбеглі-прыляцелі ўсе суседзі. Вядома, праца пайшла весялей, але настолькі шумна было ў лесе, што прачнуўся Шэры воўк... Старая добрая гісторыя падорыць шмат радасці вашым дзеткам! А па традыцыі перад балетам «Тры парасяці», у 11:20, – навагодні ранішнік і сустрэча з любімымі казачнымі героямі!

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры