Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

«Раманс учора і сёння»

– Прыхільнікаў у гэтага жанру вельмі шмат, што не дзіўна, бо раманс – гэта сапраўдная опера. Толькі маленькая, – кажа заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сало. – У 3-4 куплетах крыецца часам цэлая гісторыя жыцця. Больш за тое, выкананне рамансаў дорыць магчымасць выкарыстоўваць яркую галасавую палітру – розныя тэмбры і фарбы. Але самае галоўнае, што заўсёды было і застаецца ў рамансе па гэты дзень, – гэта узрушаючай прыгажосці мелодыя! А стварыць падобную – рэдкі дар, і ён відавочна даецца звыш.

У маім разуменні раманс – гэта заўсёды выдатная мелодыя са словамі, якія западаюць у душу, таму што спявак павінен намаляваць сюжэтную карцінку так, каб глядач паверыў, што ўсё расказанае калісьці адбылося з табой. І трэба прызнацца, што я даволі прыдзірлівы выканаўца, – стараюся выбіраць, як мне здаецца, самыя прыгожыя кампазіцыі. Такія жамчужыны рамансаў публіка і пачуе 4 кастрычніка ў камернай зале. Пачнецца наш вечар са «ўчора» – прагучаць любімыя рамансы XIX стагоддзя, і паступова прыйдзе да «сёння». Не сумняваюся, прыхільнікі рамансаў адкрыюць нешта новае для сябе.

Часта можна чуць, што, маўляў, у пазамінулым стагоддзі ўжо было напісана ўсё самае прыгожае. І я хацела б менавіта на гэтым канцэрце, паказаўшы развіццё рамансаў ад старадаўніх да сучасных, давесці: гэта няпраўда! Гэты жанр жывы і сёння! Нават не сумняваюся: слухачы атрымаюць задавальненне ад рамансаў розных эпох, і сучасных у тым ліку. Леанід Захлеўны, Ганна Казлова, Эла Андрэенка – асабістае знаёмства з гэтымі людзьмі памяняла маё ўласнае стаўленне да рамансы. Творы кожнага з іх адрозніваюцца, што натуральна: у аднаго раманс больш акадэмічны, у іншага – з народна-песеннымі інтанацыямі, у трэцяга – з адценнем імправізацыі. Але ўсё творы ўзрушаюча прыгожыя! Дарэчы, прагучаць некалькі твораў і на беларускай мове – наша гаворка настолькі меладычная, што словы быццам бы самі кладуцца на праніклівую музыку. Цікава, што раманс мяняе свой пах, колер і густ, калі гучыць на іншых мовах.

Трэба шанаваць тое, што мы маем цяпер, і захоўваць гэтую прыгажосць. Нездарма кажуць, што менавіта яна выратуе свет...


Партыя фартэпіяна – Святлана Жыгала, скрыпка – Ірына Маслава. Вядучы – дыпламант міжнароднага конкурсу Васіль Мінгалёў.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры