Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Беларуская музыка

18 снежня стваральнік і нязменны мастацкі кіраўнік творчага калектыва “Беларуская Капэла” заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Скорабагатаў запрашае ўсіх паслухать цудоўную музыку ў выдатным выкананні – у малай зале адбудзецца канцэрт “Чатыры стагоддзі беларускай вакальнай музыкі”.

– Можа так адбыцца, што мы некаторымі творамі дакранемся і да XVI, і да ХХ стагоддзяў, тым самым пашырым часовыя межы канцэрта. Паглядзім… – усміхаецца Віктар Іванавіч. – Сама праграма, безумоўна, складаецца з сольных вакальных твораў, якія праспяваюць нашы вядомыя артысты: сапрана Ірына Кучынская, тэнар Юрый Гарадзецкі і брытон Ілля Сільчукоў. Акампаніраваць ім будуць дзве маладыя выдатныя піяністкі – Дыяна Моршнева і Паліна Задрэйка.

Гледачы могуць не баяцца: наш канцэрт не будзе падобны на сумныя лекцыі па гісторыі музыкі, дзе за XVII стагоддзем ідзе XVIII і гэтак далей. Не! У розных аддзяленнях вечара вы пачуеце музыку самых розных эпох: рамансы Міхала Клеафаса Агінскага, творы Антона Радзівіла, Станіслава Манюшкі, Напалеона Орды, Фларыяна Міладоўскага, Яна Тарасевіча. Зразумела, прагучаць акадэмічныя творы, але таксама і фальклорныя. Юра Гарадзецкі абавязкова праспявае “Ой, калінушка!..”. Ведаю, што слухачы плачуць, калі ён выконвае гэту беларускую народную песню. Не аднойчы ён уключаў яе у свае канцэрты па-за межамі Беларусі, дык пасля вечара, напрыклад, у Санкт-Пецярбургу, ці Казані, ці Вроцлаве да яго падыходзілі музыканты – вельмі ім хацелася мець ноты песні. Ілля Сільчукоў выканае «гімн усіх барытонаў” – песню “Шумныя бярозы”. У свой час я здзіўляўся: як гэты твор на вершы Янкі Купалы і музыку Рыгора Пукста можна назваць народным?! Але потым прыйшоў да высновы: і правільна! Якое гэта шчасце для кампазітара, калі аўтарскі твор атрымлівае званне “народнай песні”! Тым больш, што падобных песен у нас не так і шмат, напрыклад, “Зорка Венера” Сямёна Рака-Міхайлоўскага на вершы Максіма Багдановіча ці “Бывайце здаровы!” Ісака Любана на словы Адама Русака.

Зразумела, калі б мы на канцэрце пачалі расказваць аб кожным творы, не ведаю, калі б скончыўся вечар. Таму мы з Ганнай Барысаўнай Каржанеўскай (як мастацкія кіраўнікі праграмы) вырашылі: хопіць уступнага слова, а далей будзем слухаць выдатную музыку ў выдатным выкананні.

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры