Ігар Аношка

Вядучы майстар сцэны

Даты найбліжэйшых спектакляў

Лаўрэат і ўладальнік гранд-прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Лаўрэат першай ступені (залаты медаль) у намінацыі “Акадэмічны танец” VI адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульняў краін-удзельніц СНД (Арменія, 2010).
У 2014 годзе за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і мастацтва ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.


Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж (клас С.Пясцехіна).
З 2010 г. працуе ў трупе Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.


РЭПЕРТУАР

Прынц, Іспанскі танец – "Шчаўкунок"
Юнак – "Бахчысарайскі фантан"
Саліст – "Пахіта"
Вагант – "Карміна Бурана"
Па-д'аксьон, Раб – "Баядэрка"
Зігфрыд, па-дэ-труа – "Лебядзінае возера"
Бог – "Стварэнне свету"
Парыс – "Рамэо і Джульета"
Юнак – "Тамар"
Залаты Раб – "Шехеразада"
Альберт – "Жызэль"
Артынаў, Студэнт – "Анюта"
Базыль – "Дон Кіхот"
Вальс – "Серэнада"
Тарэра – "Кармэн-сюіта"
Вітаўт – "Вітаўт"
Шах Бахрам – "Сем прыгажунь"
Саліст – "Свята кветак у Чынзана"
Іван-царэвіч – "Жар-птушка"
Франдоса – "Лаўрэнсія"


 

Партнёры