Аляксандр Фурман

Салiст

Даты найбліжэйшых спектакляў


Біяграфія

Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага вучылішча ў 1981 годзе быў прыняты ў трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі.
Выканальніцкую манеру танцоўшчыка вызначаюць мужны характар і драматычная экспрэсіўнасць танца, глыбокае пранікненне ў сутнасць сцэнічнага вобраза. Дзякуючы вялізарнай працаздольнасці і непадробнаму артыстызму стварыў шэраг яркіх, эмацыянальных вобразаў у балетах.
З 2003 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжы.


РЭПЕРТУАР

Ротбард - “Лебядзінае возера”
Ганс - “Жызэль”
Тарэра - “Кармен-сюіта”
Вацлаў і Нуралі - “Бахчысарайскі фантан”
Дросельмеер - “Шчаўкунок”
Чыпаліна і Граф Вішанька - “Чыпаліна”
Меркуцыо і Парыс - “Рамэо і Джульета”
Філіп - “Ціль Уленшпігель”
Д’ябал і Бог - “Стварэнне свету”
Эспада і Гамаш - “Дон Кіхот”
Дэзірэ - “Спячая прыгажуня”
Крас - “Спартак”
Ланкедэм - “Карсар”
Абдэрахман - “Раймонда”
Яраполк - “Страсці”
Макбет - “Макбет”


ГАСТРОЛІ

У саставе балетнай трупы тэатра гастраліраваў у Сірыі, Грэцыі, Тайландзе, Сінгапуры, Югаславіі, Францыі, Англіі, Індыі, Нарвегіі, Іспаніі, Турцыі, Кітаі, Германіі, Аўстрыі, В’етнаме і інш.


 

Партнёры