Навiны

Прысвячаецца Георгу Отсу

Вялікі тэатр Беларусі
Пасольства Эстоніі ў Рэспубліцы Беларусь
Міністэрства культуры Эстонскай Рэспублікі
Дзяржаўнае канцэртнае агенцтва Eesti Kontsert
Дзяржаўны музей тэатра і музыкі Эстонскай Рэспублікі


«Кумір мой». Прысвячаецца Георгу Отсу
Канцэрт з удзелам салістаў Эстонскай Нацыянальнай оперы і Вялікага тэатра Беларусі

4 лістапада 2016 года, 19:30
Камерны зала Вялікага тэатра Беларусі

«Я буду шчаслівы, калі хаця б адзін чалавек, слухаючы мае песні, адчуе неабходнасць зрабіць што-небудзь карыснае і добрае людзям...»
                                                                                                                                                                                    Георг Отс

 

4 лістапада ў Камернай зале – канцэрт, у якім прымуць удзел салісты Эстонскай Нацыянальнай оперы і Вялікага тэатра Беларусі.

Калі ў 1958 годзе на экраны выйшаў фільм «Містэр Ікс», пра Георга Отса загаварыла ўся велізарная краіна, а аперэта Імрэ Кальмана “Прынцэса цырка” стала «візітнай карткай» шматлікіх музычных тэатраў. Георга Отса любілі, ён пакараў усіх прыгажосцю голасу і арыстакратычнай знешнасцю, ён быў увасабленнем гонару, высакароднасці і мужнасці.

Абаяльны Георг Отс стаў іконай стылю і музычнага густу не аднаго пакалення слухачоў. Не толькі ў савецкіх рэспубліках, але і Фінляндыі, Швецыі, Даніі, Германіі і іншых краінах не было дома, дзе б ні захоўваліся пласцінкі з запісамі гэтага бліскучага спевака. Ды і да гэтага часу многія захапляюцца яго узрушаючым голасам і манерай выканання. Можна сказаць, што пры жыцці Георг Отс стаў легендай – дзякуючы свайму шматграннаму таленту. Бо яму былі падуладныя самыя розныя жанры – ад опер да аперэт і песень.

Менавіта гэтаму таленту і будзе прысвечаны канцэрт 4 лістапада ў Камернай зале Вялікага тэатра Беларусі. Арыі і дуэты з самых вядомых і любімых опер і аперэт пачуюць гледачы ў гэты вечар. Дон Жуан і Папагена, Поргі і Містэр Ікс – гэтыя партыі ў выкананні Георга Отса незабыўныя. Менавіта музыка Моцарта, Кальмана, Легара, Гершвіна, Чылеа і будзе гучаць у малой зале. Спяваюць на сцэне ў гэты вечар – бліскучыя салісты Эстонскай Нацыянальнай оперы і Вялікага тэатра Беларусі. Зусім не дзіўна, што на канцэрт былі запрошаны артысты з Таліна, якія ў свой час атрымалі Прэміі Георга Отса – гэта барытон Рэнэ Соом і сапрана Хелі Вескус. А месца за раялем зойме выдатны канцэртмайстар Нацыянальнай оперы “Эстонія” Тармо Эесперэ. Беларуская частка канцэрта – не менш пышная: для вас будуць спяваць заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Громаў, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ілля Сільчукоў і Марына Ліхашэрст. Партыя фартэпіяна - Юлія Шчарбакова.

У гэты ж вечар у фае побач з Камернай залай адкрыецца тэматычная выстава, падрыхтаваная Музеем тэатра і музыкі Эстоніі, – «Рыцар музыкі Георг Отс». Экспазіцыя пабудавана на архіўных дакументах, афішах, газетных публікацыях, малюнках, фотаматэрыялах са збору Дзяржаўнага музея тэатра і музыкі Эстонскай Рэспублікі.

Гэты вечар быў бы немагчымы без падтрымкі: Пасольства Эстоніі ў Мінску, Міністэрства культуры Эстонскай Рэспублікі, Дзяржаўнага канцэртнага агенцтва Eesti Kontsert, Дзяржаўнага музея тэатра і музыкі Эстонскай Рэспублікі.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры