Навiны

Вялікі тэатр – дзецям

1 красавіка мы чакаем усіх нашых гледачоў - вялікіх і маленькіх, каб ад душы павесяліцца! Гэта ж Дзень смеху! У 11:15 пачнецца забаўляльная праграма - прама перад казачнай операй Марка Мінкова «Чароўная музыка»!

Васіліса Цудоўная і Іван-царэвіч чакаюць у госці ўсіх-ўсіх-ўсіх герояў казкі, якой споўнілася ўжо 20 гадоў. «Чароўная музыка» – гэта добрая і павучальная гісторыя пра тое, як музыка цудоўным чынам зменьвае ўсё вакол, і ў першую чаргу - душу. Гэты спектакль быў першай операй, пастаўленай Галінай Галкоўскай як рэжысёрам-пастаноўшчыкам у Вялікім тэатры Беларусі. А 1 красавіка будзе весела - у гэтым можна нават не сумнявацца! Дзеці будуць чытаць любімыя вершы, спяваць песні, танцаваць, удзельнічаць у пацешных віктарынах! А за правільныя адказы на пытанні іх чакаюць падарункі ад нашых спонсараў: сеткі супермаркетаў для дзяцей "Буслік", рэдакцый часопісаў «Нязнайка» і «3/9 Царства». Ну і вядома, толькі ў гэты дзень можна будзе зрабіць выдатныя фатаграфіі з любімымі артыстамі. І потым у цудоўным настроі ісці ў вялікую залу - дапамагаць Дзінь і Бому ў іх няпростым падарожжы па казцы «Чароўная музыка».

Дарагія сябры!

Запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе і выйграць эксклюзіўныя прызы: 2 запрашальныя білеты на 2 персоны ў цэнтральную ложу на дзіцячы спектакль "Чароўная музыка". З умовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы  https://vk.com/buslik_by?w=wall-50344098_43792%2Fall 

 

 

Партнёры праекта:

Сетка супермаркетаў для дзяцей "Буслік"

Рэдакцыя дзіцячых часопісаў «Нязнайка» і «3/9 Царства»

0
0
0
s2sdefault

Партнёры