Навiны

Дзень нараджэння тэатра

25 мая роўна ў 12 гадзін адкрыліся галоўныя дзверы беларускага Вялікага, каб ужо ў гэты дзень і не закрывацца. Ужо ў трэці раз тэатр адзначыў свой дзень нараджэння і запрасіў на яго ўсіх жадаючых! А іх у гэтым годзе апынулася каля 4 тысяч! Хтосьці з цікаўнасцю слухаў экскурсавода падчас цікавай прагулкі па фае і глядацкай зале; хтосьці зачаравана глядзеў, як бутафор са звычайных, здавалася б, прадметаў ствараў прыгожы рэквізіт, які пасля будзе выкарыстоўвацца ў спектаклі; хтосьці не змог адмовіць сабе ў задавальненні адчуць сябе артыстам, спеваком, танцорам або музыкантам – на спецыяльных майстар-класах – і атрымаў бясцэнныя парады ад прафесіяналаў; хтосьці не мог адарвацца ад унікальных фотадакументаў і афіш з нашага архіва; хтосьці прыйшоў у Камерную залу, каб паслухаць добрую музыку і выдатных салістаў Вялікага на тэатралізаваных канцэртах, а хтосьці – каб задаць пытанні зоркам і мастацкаму кіраўніцтву тэатра. (Наогул, у гэты дзень сустрэць любімых артыстаў або музыкантаў было вельмі лёгка.) Цэлая чарга ўтварылася каля дракона з нядаўняй прэм'еры – оперы В.-А. Моцарта «Чароўная флейта». І вялікія, і маленькія гледачы з захапленнем фатаграфаваліся побач з ім. А завяршыўся гэты дзень выдатнай операй Жоржа Бізэ "Кармэн". У вобразе фатальнай прыгажуні на беларускую сцэну выйшла франка-мараканская спявачка Аліма Мамдзі. Менавіта гэтай операй 84 гады таму і адкрыўся Вялікі тэатр Беларусі. Але наперадзе – юбілейны, 85-ы сезон, які прынясе гледачам яшчэ больш эмоцый і ўражанняў. У гэтым можна нават не сумнявацца.

Вядома, за гэтае свята мы дзякуем нашым спонсарам: сетцы супермаркетаў для дзяцей «Буслік», кандытарскім фабрыкам «Камунарка» і «Спартак», рэдакцыі дзіцячых часопісаў «Нязнайка» і «Трыдзевятае царства», а таксама Мінскаму мастацкаму каледжу імя. А.К. Глебава.

Фото Тамары Хамицевич

 

 

Наши парнеры:

Кондитерская фабрика «Спартак» http://promo-spartak.by/

СОАО "Коммунарка"

Магазины для детей "Буслик"

Минский государственный художественный колледж имени А.К. Глебова

Редакция детских журналов ЧП "Я МЕДИА"

0
0
0
s2sdefault

Партнёры