Навiны

Макбэт – Генадзь Вашчанка

Трагедыю «Макбэт» Уільяма Шэкспіра Джузэпэ Вердзі лічыў адным з лепшых твораў сусветнай літаратуры. Можа быць, менавіта таму створаная ім опера ўваходзіць у лік несумнеўных шэдэўраў італьянскага кампазітара. «Макбэт», мабыць, першы твор Вердзі, дзе такая вялікая ўвага нададзена глыбіні чалавечай псіхікі. Кампазітар раскрыў самыя цёмныя бакі чалавечай свядомасці, мяркуючы, што музыка «Макбэта» павінна толькі «падкрэсліваць паэзію, а не кампазітара».

28 верасня загалоўную партыю ў оперы «Макбэт» выканае саліст Нацыянальнай оперы Украіны Генадзь Вашчанка. Заслужаны артыст Украіны ўпершыню будзе спяваць на беларускай сцэне.

З 2000 года, калі Генадзь стаў салістам Нацыянальнай оперы Украіны, ён выканаў партыі: Шанара ў «Багеме», Скарпія ў «Тосцы» Дж. Пучыні, Эскамільё ў «Кармэн» Ж. Бізэ, Рэната ў «Балі-маскарадзе», Набука, Рыгалета ў аднайменных операх Дж. Вердзі, Яўгена Анегіна ў творы П.Чайкоўскага і многія іншыя. Украінскі барытон спяваў на сцэнах Германіі, Даніі, Францыі, Швейцарыі, ЗША. Музычныя крытыкі часта кажуць пра яго «бездакорны вакал, прыгожы тэмбр, дасканалую артыкуляцыю ў спалучэнні з выдатнай акцёрскай гульнёй». Пераканацца ў гэтым мы зможам 28 верасня ў Вялікім тэатры. У гэты вечар на сцэну таксама выйдуць нашы бліскучыя салісты: народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна (Лэдзі Макбэт), лаўрэаты міжнароднага конкурсу Дзмітрый Капілаў (Банка), Аляксей Микуцель (Макдуф). За дырыжорскім пультам – заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна.

Над беларускай пастаноўкай у Вялікім працавалі: Віктар Пласкіна (дырыжор-пастаноўшчык), Міхаіл Панджавідзэ (рэжысёр-пастаноўшчык), Ніна Ламановіч (хормайстар-пастаноўшчык), Аляксандр Касцючэнка (мастак-пастаноўшчык), Канстанцін Кузняцоў і Юлія Дзятко (балетмайстры-пастаноўшчыкі).

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры