Навiны

«Навагодняя тэатральная цацка»

6 студзеня, напярэдадні светлых Калядных святаў, Вялікі тэатр Беларусі павіншаваў удзельнікаў конкурсу «Навагодняя тэатральная цацка», які стаў ужо традыцыйным. У гэтым годзе больш за 90 цацак ўпрыгожылі елку ў фае тэатра. Прычым заўважылі ўсё: да трэцяга конкурсу ўдзельнікі падышлі вельмі крэатыўна – зрэшты, у гэтым можна пераканацца, зірнуўшы на лялькі пераможцаў і лаўрэатаў. Трэба сказаць, што ні адзінае дзіця не пайшло з тэатра без падарунка – кожны быў узнагароджаны Спецыяльнымі дыпломамі, а таксама прызамі, і не толькі ад Вялікага тэатра Беларусі, але і ад нашых спонсараў: кампаніі «Савушкін прадукт», магазінаў для дзяцей «Буслік» , кампаніі «Снэк Хаўз», Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава, рэдакцый дзіцячых часопісаў «Незнайка», «3/9 Царство», «Рюкзачок».

Дарагія ўдзельнікі!

Дзякуй усім-усім-усім! Сем'ям, бацькам і дзецям, педагогам і выхавальнікам дзіцячых цэнтраў – за творчасць, натхненне, радасць, казку, цуд і чараўніцтва!

А пераможцамі сталі:
Гран-пры - Анастасія Тузік, лялька «Каралева»;
1-е месца - сям'я Сінке, лялька «Кармэн»;
2-е месца - Кацярына Шафранская, кампазіцыя «Карэта для Папялушкі»;
3-е месца - Міхаіл Клімаў, лялька «Шчаўкунок».

Пераможцы спецыяльных намінацый:
1. Прыз глядацкіх сімпатый - сям'я Шмыга, кампазіцыя «Тры парасяці»;
2. «Самы юны ўдзельнік» - лялька «Балерына-анёл», Сафія Цвірко, 4 годзікі;
3. Спецыяльны прыз Дзеда Мароза - Кацярына Пяткевіч, лялька «Снягурка»;
4. Спецыяльны прыз Снягуркі - Дар'я Дрозд, цацка «Навагодні лось»;
5. Спецыяльны прыз ад кампаніі «Буслік» - Анастасія Алейнікава, лялька «Кармэн»;
6. Намінацыя «Бясконцая фантазія» - Дзмітрый Маль, лялька «Балерына»;
7. Цацка з самых арыгінальных матэрыялаў - «Шчаўкунок» (гліна) Аляксандры Паляковай, макаронная канструкцыя «Елка» сям'і Міхайлюк;
8. Намінацыя «Натхненне» - Дзям'ян Лебедзеў, цацка «Жар-птушка»;
9. Спецыяльны прыз ад Вялікага тэатра Беларусі - «Мадам Батэрфляй» Кацярыны Савасценя, «Шахеразада» Крысьціны Крупенька;
10. «6 + 2 - шматдзетная сям'я!» - Сям'я Олёхно, цацка «Жар-птушка»;
11. Намінацыя «Героі оперы» - Кацярына Кацюра, «Паяцы»;
12. Намінацыя «Героі балета» - «Сіньёр Памідор» сям'і Васілёнак;
13. Намінацыя «Ювелірная праца» - Таісія Літвінава, кампазіцыя «Ноч перад Калядамі»;
14. «Вялікі тэатральны герой» - Аляксандр Пастушкоў, «Шчаўкунок»;
15. Намінацыя «Птушка шчасця» - «Цудоўная Жар-птушка» сям'і Машчонак-Булойчык;
16. Намінацыя «Мужчынская харызма» - Павел Лукашэвіч, «Рыгалета».

НАШЫ ПАРТНЁРЫ

Кампанія «Савушкін прадукт»



Крамы для дзяцей "Буслік"

Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава

Снэк Хауз



Рэдакцыя дзіцячых часопісаў ПП "Я МЕДИА"

Рэдакцыя дзіцячага часопіса "Рюкзачок"

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры