Навiны

Рамантычны дуэт з Казахстана

29 мая на сцэне беларускага Вялікага ў балеце "Бахчысарайскі фантан" Барыса Асафьева выступіць бліскучы дуэт з Казахстана: партыю высакароднага і адважнага Вацлава выканае прэм'ер Дзяржаўнага тэатра оперы і балета "Астана опера", лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, заслужаны дзеяч Рэспублікі Казахстан Таір Гатауаў, а ў партыі яго каханай Марыі выступіць лаўрэат міжнароднага конкурсу, салістка "Астана опера" Назерке Аймухаметава.

Таір Гатауаў нарадзіўся ва Уральску. Скончыў з адзнакай Алмацінскае харэаграфічнае вучылішча ім. А.В. Селязнёва (2003 г.) і ЗКГУ ім. М. Уцемісава па спецыяльнасці "Педагог-харэограф" (2007). З 2003 па 2013 гг. – саліст НТОБ ім. К. Байсеітавай. У 2007 годзе прайшоў стажыроўку ў тэатры Ла Скала (Мілан). З 2013 года – вядучы саліст балета ГТОБ «Астана Опера».

Таір Гатауаў – Дыпламант Міжнароднага конкурсу харэаграфічных вучылішчаў Сібіры (Новасібірск, 2002); Лаўрэат I прэміі Міжнароднага фестывалю творчай моладзі "Шабыт" (2006, 2009); Дыпламант Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Варне (Балгарыя, 2010); Дыпламант Міжнароднага конкурсу "Малады балет свету" Юрыя Грыгаровіча ў Сочы (2012); Дыпламант Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ім. Рудольфа Нурыева ў Будапешце (Венгрыя, 2012), Уладальнік Дзяржаўнай стыпендыі ў галіне культуры (2012).

У рэпертуары: Вацлаў ("Бахчысарайскі фантан" Б. Асаф'ева), Зігфрыд ("Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага), Шчаўкунчык-прынц ("Шчаўкунчык" П. Чайкоўскага), Салор ("Баядэрка" Л. Мінкуса), Базыль ("Дон Кіхот" Л. Мінкуса), Дэзірэ ("Спячая прыгажуня" П. Чайкоўскага), Рамэо ("Рамэо і Джульета" С. Пракоф'ева), Нарша ("Карагоз" Г. Жубанавай), Крас ("Спартак" А. Хачатурана).


У гэты вечар партыю выдатнай Марыі выканае юная, таленавітая і неверагодна артыстычная балерына Назерке Аймухаметава. Выпускніца Алмацінскага харэаграфічнага вучылішча ім. А.В.Селязнёва яшчэ падчас вучобы была прынята ў якасці стажора ў трупу Дзяржаўнага тэатра оперы і балета ім. Абая. З 2014 годзе Назерке Аймухаметава – у трупе балета, а з 2016 года – салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета «Астана Опера».

У рэпертуары Назерке Аймухаметавай такія партыі, як: Марыя ў балеце «Бахчысарайскі фантан» Б. Асафьева, Па-дэ-дэ ў балеце «Арлекінада» Р.Дрыго, Варыяцыя трыо ў балеце «Баядэрка» Л. Мінкуса. У балетах Пятра Чайкоўскага – гэта Каламбіна з балета «Шчаўкунок», Нявеста, чацвёрка ў «Лебядзіным возеры» і Чацвёрка фрэйлін у «Спячай прыгажуні».

Назерке Аймухаметава – лаўрэат III прэміі Міжнароднага конкурсу «Арлеу» (2010, Казахстан, Алматы), дыпламант Міжнароднага конкурсу «Аққу" (2007, Кыргызстан, Бішкек). На III Міжнародным конкурсе артыстаў балета ў Астане таленавітая Назерке Аймухаметава была высока адзначана строгім журы за яркае і артыстычнае выкананне адной з візітных картак юнай артысткі – Pas de deux з балета «Арлекінада» Р. Дрыго ў харэаграфіі Марыуса Петыпа. Па словах Назерке, «балет – такое мастацтва, калі абавязкова патрэбен погляд з боку. Прафесійная ацэнка, заўвагі дапамагаюць адшліфаваць партыю, вывесці яе на бездакорны ўзровень выканання».

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры